Темы

Паклапоцімся пра нашых дзяцей

У мэтах належнай арганізацыі вольнага часу непаўналетніх, недапушчэння імі адміністрацыйных правапарушэнняў і злачынстваў, гібелі і траўматызму па 1 кастрычнiка 2019 года праводзіцца рэспубліканская міжведамасная праграма “Клопат”.

Шмат што ў гэтай працы залежыць ад бацькоў. Хто, як не яны, павінны пераканаць сваё дзіця аб неабходнасці правесці лета ў якім-небудзь лагеры або працоўнай брыгадзе. Бацькі самі павінны ініцыяваць уцягванне дзяцей у такія формы вольнага часу.

На тэрыторыі Магілёўскай вобласці ў летні перыяд функцыянуюць аздараўленчыя лагеры з кругласутачным знаходжаннем дзяцей і падлеткаў. Пры навучальных установах таксама працуюць такія лагеры. Акрамя таго, у кожным раёне вобласці плануецца адкрыць палатачныя лагеры для “цяжкіх” падлеткаў.

Дарагія рабяты!

Пры падрыхтоўцы да паездкі ў дзіцячы аздараўленчы лагер:

– пакіньце дарагія рэчы дома;

– знаходзячыся ў лагеры, не пакідайце без нагляду рэчы ў выпадковых месцах;

– аб любых падазроных прадметах паведамляйце выхавальнікам або міліцыянеру;

– выхад за межы лагера можа быць небяспечны для вашага жыцця і здароўя, таму катэгарычна забаронены;

– не ўступайце ў дыялог са староннімі, якія выпадкова апынуліся на тэрыторыі лагера, неадкладна паведаміце пра іх выхавальніку або супрацоўніку міліцыі;

– не заводзьце выпадковых знаёмстваў з мясцовай моладдзю;

– міліцыянер у лагеры — ваш старэйшы таварыш і настаўнік, па любым пытанні або канфліктнай сітуацыі неадкладна звяртайцеся да яго;

– не заставайцеся абыякавымі, калі крыўдзяць каго-небудзь з рабят, асабліва малодшага ўзросту;

– не забывайце, што знаходжанне ў лагеры не вызваляе вас ад адказнасці перад законам;

– неадкладна расказвайце бацькам аб любых здарэннях, якія з вамі здарыліся ў лагеры.

Паважаныя бацькі!

– абавязкова правярайце асабістыя рэчы дзіця на прадмет выяўлення цыгарэт або алкаголю;

– прыгнечаны настрой, нежаданне абмяркоўваць тое, што адбываецца ў лагеры, сляды сінякоў і драпін — нагода звароту да выхавальніка і кіраўніцтва лагера;

– не спрыяйце наведванню вашага дзіця ў здраўніцы сябрамі і знаёмымі. Як паказвае практыка, часта жаданне пакрасавацца перад сябрамі прыносіць непрыемнасці;

– адпраўляючы дзіця ў лагер, вы, як законны прадстаўнік, несяце поўную адказнасць за яго супрацьпраўныя дзеянні.

– стаўцеся з разуменнем да мер бяспекі, якія прымаюць работнікі міліцыі і адміністрацыя лагера.

         Анатоль ЛІТАЕЎ,

            начальнік ІСН РАУС.

Последние новости

Новости района

Материальная помощь к школе: как получить и что нужно для оформления

9 июля 2025
Читать новость
Новости района

Вандалы не оставляют место отдыха в покое на реке Вабич

9 июля 2025
Читать новость
Новости района

Славянский праздник “Иван Купала” отметили в Белыничах

6 июля 2025
Читать новость
Новости района

Концерт в честь Дня Независимости проходит в Белыничах

3 июля 2025
Читать новость
Новости района

Фотофакт. Яркие моменты Дня Независимости в Белыничах

3 июля 2025
Читать новость
Новости района

Белыничане отмечают День Независимости Республики Беларусь

3 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем