Темы

Свята, прысвечанае ўшанаванню выпускнікоў устаноў адукацыі раёна, прайшло ў мінулую суботу ў РЦК

Свята, прысвечанае ўшанаванню выпускнікоў устаноў адукацыі раёна, прайшло ў мінулую суботу ў РЦК.

Мабыць, самыя кранальныя ўспаміны кожнага з нас звязаныя са школьнымі гадамі і выпускным балем. Менавіта ў школе мы праходзім самы адказны перыяд свайго жыцця, які называецца сталеннем. Прыгадайма кожны, якім ты быў першакласнікам і якім стаяў на пляцы з яркай лентай праз плячо: “Выпускнік… года”! Шлях ад першакласніка да выпускніка – ментальная дарога ў тваю будучыню. Дарога, якую ты праходзіш разам з аднакласнікамі, настаўнікамі, бацькамі…

Шлях ад першакласніка да выпускніка – гэта тваё сталенне, фарміраванне ўстойлівасці твайго характару, тваіх жыццёвых пазіцый, грамадзянскасці. Усё, што будзе з табой пазней, так ці інакш абапіраецца, як на самы магутны падмурак, на твой характар, што сфарміраваўся акурат у школе.

8 чэрвеня 104 нашых юных землякоў, 14 з якіх атрымалі атэстаты асаблівага ўзору і залатыя медалі за поспехі ў вучобе, у адно імгненне перайшлі ў новы статус: развітаўшыся з дзяцінствам, яны сталі дарослымі.

Павітаць учарашніх школьнікаў прыйшлі старшыня райвыканкама Анатоль ШЧУПЛЯНКОЎ, прадстаўнікі мясцовай улады і грамадскасці, настаўнікі, бацькі, настаяцель храма ў гонар іконы Маці Божай Бялыніцкай а. Сергій…

– Наперадзе  ў кожнага з вас цяпер самы адказны перыяд, – звярнуўся да выпускнікоў кіраўнік раёна. – Жадаю вам мудрасці, цярпення, здароўя, сіл, ведаў, правільнага выбару будучай прафесіі. Выдатна здаць цэнтралізаванае тэсціраванне.

Берагчы школьнае сяброўства.

Бялыніччына ганарыцца сваімі вядомымі землякамі. Спадзяюся, што шэрагі іх папоўняць у свой час і прадстаўнікі сёлетняга выпуску школ нашага раёна.

Анатоль Леанідавіч уручыў 14 учарашнім ужо школьнікам атэстаты сталасці і залатыя медалі, бацькам – падзякі.

Ад імя бацькоў сёлетніх выпускнікоў са словамі сардэчнай падзякі настаўнікам за іхнюю самаадданую працу звярнуўся бялынічанін Руслан ЗУБРЫЦКІ. Ён таксама пажадаў усім выпускнікам добрай, шчаслівай дарогі ў іх самастойным, дарослым жыцці, якое толькі што для іх пачынаецца.

…Прызнацца, у вірлівай плыні выпускнікоў, якія накіроўваліся ад аддзела па адукацыі райвыканкама да РЦК, дзе адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння атэстатаў сталасці, адразу не пазнаў  Маргарыту ЛАШКЕВІЧ, выпускніцу СШ № 1 імя М. І. Пашкоўскага, неаднаразовую ўдзельніцу рэдакцыйных конкурсаў, гераіню публікацый “Зары над Друццю”. Настолькі дзяўчына пасталела! Адкрыю невялічкі сакрэт: вяліся перамовы, каб Маргарыта звязала свой лёс з журналістыкай. Аднак яна выбрала іншую прафесію. Удачы табе, Маргарыта!

…Дырэктар Вішоўскай СШ Кацярына ЗАЙЦАВА паведаміла карэспандэнту раёнкі, што з пяці сёлетніх выпускнікоў гэтай установы адукацыі трое будуць паступаць у Клічаўскі аграрны каледж. Значыць, яны прадаўжаюць добрую традыцыю некалькіх дзясяткаў сваіх папярэднікаў, якія выбралі для сябе працу на роднай зямлі.

У добры шлях, ВЫПУСКНІКІ школ раёна 2019 года!

І хай вам заўсёды шчасціць у жыцці, у выбары прафесіі, якая павінна застацца адзінай і любімай, на працы, у сябрах, якія заўсёды падтрымаюць і дапамогуць, і ў ва ўсім-усім астатнім…

P.S. Карэспандэнты газеты “Зара над Друццю” будуць уважліва сачыць за вашым далейшым лёсам, паважаныя выпускнікі школ раёна 2019 года, за вашымі прафесійнымі дасягненнямі і абавязкова раскажуць землякам-бялынічанам пра вашы будучыя поспехі і заслугі.

Міхась КАРПЕЧАНКА.

Фота аўтара.

 

Последние новости

Новости района

В Белыничском районе проходит единый день информирования

19 июня 2025
Читать новость
Новости Беларуси

Министр образования сказал, что каждый родитель может сам выбирать место покупки элементов школьной формы

19 июня 2025
Читать новость
Новости Беларуси

Белстат начал подготовку к проведению следующей переписи населения

19 июня 2025
Читать новость
Год благоустройства

В Белыничском районе активно продолжаются работы по капремонту жилфонда

19 июня 2025
Читать новость
Общество

Особенности заполнения справки о том, что гражданин является обучающимся,  при обращении за пособием

19 июня 2025
Читать новость
Новости района

Семья из аг.Техтин представляет Белыничский район на областном отборочном туре «Властелин села»

18 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем