Темы

Парушэнні яшчэ маюцца

Супрацоўнікі інспекцыі нагляду і прафілактыкі РАНС перад пачаткам новага навучальнага года правялі абследаванне супрацьпажарнага стану абектаў адукацыі раёна.

Выяўлены шэраг парушэнняў:

– У Эсьмонскім ВПК ДС СШ у памяшканні бібліятэкі электрычныя лямпы не абсталяваны ахоўнымі плафонамі.

– У Машчаніцкай СШ і Цяхцінскім ВПК ДС СШ металічная агароджа на даху знаходзіцца ў няспраўным стане.

– У Іскраўскай БШ двое дзвярэй эвакуацыйных выхадаў не абсталяваны лёгкаадкрывальнымі замкамі.

– У Галоўчынскай СШ у будынку склада размешчана ацяпляльная печ, у якой адсутнічае заводская запорная прылада топачных дзверцаў і ў якасці коміна ўстаноўлена азбестацэментная труба.

– У СШ № 2 райцэнтра будынкі гаражоў выкарыстоўваюцца не па прамым функцыянальным прызначэнні.

– У дзіцячых яслях-садзіку ў Вялікай Машчаніцы дзверы, якія вядуць на лесвічную клетку, не абсталяваныя лёгкаадкрывальным замком.

Да пачатку навучальнага года ўстановам адукацыі неабходна ліквідаваць усе гэтыя парушэнні.

                                                                    Кацярына ЛЮБІВАЯ,

                                                                       інспектар ГПіУГ РАНС.

Последние новости

РОЧС информирует

Безопасность на воде: как провести купальный сезон без происшествий

4 июня 2025
Читать новость
Новости Беларуси

Строительство жилья по-новому

4 июня 2025
Читать новость
Новости района

Прокуратура информирует. Чтобы лето было безопасным

4 июня 2025
Читать новость
Новости Беларуси

Сколько будет стоить школьная форма на 2025-2026 учебный год?

4 июня 2025
Читать новость
Культура

Вывоз культурных ценностей из Могилевской области: важная информация для жителей

3 июня 2025
Читать новость
Новости района

Студотряды приступили к труду в Белыничском районе

3 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем