Темы

З вецярком і ў рэжыме павышанай бяспекі

У рамках СКМУвага, дзеці!” і мерапрыемстваў да адзінага Дня бяспекі, якія прадоўжацца па 10 верасня, дапаможную школуінтэрнат наведалі байкеры з Магілёва і супрацоўнікі АДАІ РАУС.

Выхаванцы школы-інтэрната не ўпершыню сустракалі іх у сябе і таму не хавалі сваёй радасці. Як толькі ў варотах школьнага двара паказаліся бліскучыя матацыклы, іх сустрэлі радаснымі воклічамі і апладысментамі.

– У Бялынічы мы прыехалі ў трэці раз, – гаворыць каардынатар дабрачыннай акцыі Дзяніс КАРАТКЕВІЧ. – У сацыяльнай сетцы “Укантакце” ёсць тэматычная суполка, якая аб’ядноўвае байкераў з усяго горада. Праз яе аднойчы папрасілі ўсіх нераўнадушных аказаць дапамогу дзецям, што выхоўваюцца без апекі бацькоў. Добрую справу падтрымалі ахвотна. На гэты раз у Бялынічы завітала каля 30-ці байкераў на сваіх “двуколавых конях”. Мы прывезлі ў падарунак мыючыя сродкі і прадметы ўласнай гігіены. Але дзетвары цікавыя не так падарункі, як жывыя, рэальныя зносіны з людзьмі. Ім хочацца і пасядзець на матацыклах, і пафатаграфавацца, і праехаць з вецярком…

– Такія сустрэчы прыносяць шмат пазітыву ў дзіцячыя сэрцы, – дадае інспектар АДАІ РАУС Аляксандр ЕМЯЛЬЯНАЎ. – Пачаўся новы навучальны год, але інтэнсіўнасць дарожнага руху ніхто не адмяняў. Разам з байкерамі дзеці паўтараюць правілы дарожнага руху, вучацца правільна паводзіць сябе на вуліцы. Гэта адзін з самых дзейсных метадаў прафілактыкі дарожнай бяспекі.

За  час знаходжання ўладальнікаў “жалезных коней” у школе-інтэрнаце ў дзяцей была магчымасць прымерыць байкерскую экіпіроўку, пабываць у ролі вадзіцеляў і пасажыраў і, канечне, зрабіць памятныя фота. Але самае галоўнае, рабяты знайшлі новых сяброў, якія паабяцалі завітаць да іх у госці зноў.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара.

На здымках: сустрэча з байкерамі атрымалася цёплай і добразычлівай.

 

Последние новости

Новости района

Житель Белыничей получил срок за свою изобретательность

3 июня 2026
Читать новость
Новости района

Формула успеха Юлии Шкиндеровой: дело вместо громких слов

3 июня 2026
Читать новость
Год белорусской женщины

Трогательный проект для многодетных семей стартовал в Беларуси

3 июня 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Государственный таможенный комитет: о корректировке декларации на товары после выпуска

3 июня 2026
Читать новость
Новости района

В Белыничах приступил к работе студотряд «Патриот»

2 июня 2026
Читать новость
Новости Беларуси

В Беларуси ожидают перебои в работе банковских карточек

2 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем