Темы

З 19 жніўня па 1 верасня праваахоўнікі склалі 27 адміністрацыйных пратаколаў

Па інфармацыі начальніка штаба РАУС Дзмітрыя ІГНАТОВІЧА, з 19 жніўня па 1 верасня праваахоўнікі склалі 27 адміністрацыйных пратаколаў, у тым ліку за знаходжанне ў грамадскіх месцах у стане алкагольнага апянення – 21, дробнае хуліганства – 5, дробны крадзеж – 1.

Чужы ўраджай. На чужую бульбу паквапіліся жыхарка Лебядзянкі і двое жыхароў вёскі Асавец. У першым выпадку жанчына скрала гародніну ў аднавяскоўкі, а ў другім аднавяскоўцы “пагаспадарылі” на бульбяным полі ААТ “Новая Друць”. ААПП РАУС праводзіць праверку.

Пабіў абодвух. Жыхарка Заполля паскардзілася праваахоўнікам на аднавяскоўца, які без прычыны пабіў мужа і яе, калі яны вечарам прагульваліся па вуліцы.

Падмануў. Бялынічанін патэлефанаваў у дзяжурную службу РАУС і паскардзіўся на суседа, які скраў з яго домаўладання 10 літраў бензіну і літр машыннага масла. Падчас разбіральніцтва высветлілася, што крадзяжу не было. Заяўнік атрымаў адіністрацыйны пратакол за лжывы выклік.

Адзначаюць на рабочым месцы. У апошні дзень жніўня супрацоўнікі РАУС зафіксавалі факт знаходжання на рабочым месцы і ў рабочы час працаўніка ААТ “Новая Друць” у стане алкагольнага ап’янення. А 1 верасня на рабочым месцы пад “мухай” знаходзіліся пастухі ААТ “Бялынічы”. ААПП РАУС праводзіцца праверка.

Бабуля-самагоншчыца. Супрацоўнікі РАУС выявілі факт вырабу і захоўвання спіртаўтрымліваючай вадкасці ў жыхаркі вёскі Прыхабы 1925 года нараджэння. 

Бяруцца за нажы. Бялынічанка патэлефанавала ў дзяжурную службу РАУС і паскардзілася на мужчыну, які ў стане алкагольнага ап’янення біў сваіх дзяцей і кідаўся з нажом на мінакоў. У той дзень яшчэ адна жыхарка райцэнтра звярнулася да міліцыянераў з заявай правесці праверку ў адносінах да яе дзядулі. Той замахваўся на сваю ўнучку нажом і пагражаў ёй.

Ганна КАВАЛЁВА.

Последние новости

РОЧС информирует

Спасатели внесли нотку безопасности в летние каникулы.

5 июня 2025
Читать новость
Культура

Витебский центральный спортивный комплекс станет новой локацией «Славянского базара»

5 июня 2025
Читать новость
Общество

О праве на трудовую пенсию индивидуальному предпринимателю

5 июня 2025
Читать новость
Общество

                                                                                    С 1 июля запрещено использование не соответствующего кассового оборудования

5 июня 2025
Читать новость
Новости Беларуси

Природа – наш дом

5 июня 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Безопасность на воде: как провести купальный сезон без происшествий

4 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем