Темы

Рыхтавацца да зімы лепш загадзя

Вялікі працэнт насельніцтва нашага раёна пражывае ў прыватных домаўладаннях, а значыць, актыўна карыстаецца печамі. Няспраўнасць пячнога ацяплення знаходзіцца ў ліку самых распаўсюджаных прычын пажараў не толькі ўзімку, але і летам.

Каб не дапусціць пажару і не страціць маёмасць, печы, як і сані, спецыялісты рэкамендуюць рыхтаваць загадзя.

Уважліва агледзьце комін і корпус печы. Калі маюцца дробныя расколіны, іх трэба замазаць глінай, калі – вялікія, трэба рабіць паўнавартасны рамонт. Для яго правядзення лепш запрасіць прафесійнага пячніка.

Комін і сцены печы на гарышчы, па якіх праходзяць дымавыя каналы, варта пабяліць. Тады лягчэй будзе заўважыць расколіны.

Для ўцяплення столі вакол коміна на гары-шчы неабходна ўжываць толькі негаручыя матэрыялы.

У большасці жылых дамоў (асабліва, у старых) гарышчы ўцеплены пілавіннем, таму іх варта прыбраць ад коміна на адлегласць не менш за метр і засыпаць вольную плошчу шлакам альбо керамзітам.

Коміны абавязкова пачысціце ад сажы. Сажа – гэта не попел, а недагарэлае паліва. Яна здольная рэзка ўспыхнуць і нават разваліць печ. Чысціце коміны не радзей аднаго раза ў 2 месяцы ў ацяпляльны перыяд.

Майце на ўвазе, што не варта паліць печ палівам, якое не прызначана для яе. Топка можа не вытрымаць тэмпературы і разва-ліцца. І самае галоўнае – ні ў якім разе нельга эксплуатаваць няспраўныя печы, якія маюць расколіны, сапсаваныя запорныя прылады на дзверцах, разбурэнні. Лепш некаторы час правесці ў холадзе і зрабіць рамонт, чым потым застацца без даху над галавой. Загадзя нагадваем: пакуль ёсць час, прывядзіце ацяпляльныя прыборы ў спраўны стан!

                             Кацярына ЛЮБІВАЯ,

            інспектар ГПіУГ РАНС.

Последние новости

Новости Беларуси

Что покупают белорусы: какие новые авто и электромобили в лидерах за 8 месяцев

11 сентября 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Приглашаем к участию: III Международная выставка ЖКХ «НАШ ДОМ» в Минске

11 сентября 2026
Читать новость
Новости района

У белыничан есть возможность открыть своё дело с господдержкой

11 сентября 2026
Читать новость
Новости района

В ОАО «Новая Друть» уборка картофеля в самом разгаре

11 сентября 2026
Читать новость
Новости района

В Белыничском районе начался сезон сельскохозяйственных ярмарок

11 сентября 2026
Читать новость
Общество

Соболенко вышла в финал US Open 2026 года

11 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем