Темы

Місія ад СНД: амаль 400 наглядальнікаў

Амаль 400 наглядальнікаў увойдуць у місію ад СНД на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання Беларусі. Аб гэтым паведаміў старшыня Выканаўчага камітэта-выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў, перадае карэспандэнт БелТА.

– Плануем, што ў ходзе выбараў іх будзе амаль 400 – доўгатэрміновых і кароткатэрміновых наглядальнікаў, – праінфармаваў Сяргей Лебедзеў.

Штаб місіі ўжо сфарміраваны і пачаў работу. У яго складзе 12 чалавек.

Чакаецца, што на выбарах у Беларусі будуць працаваць амаль 50 доўгатэрміновых наглядальнікаў – акрэдытаваныя ў краіне дыпламаты з дзяржаў СНД, прадстаўнікі Выканкама СНД, саюзныя парламентарыі. У далейшым у склад місіі будуць уключаны парламентарыі з краін СНД, прадстаўнікі МПА СНД, члены цэнтральных выбарчых камісій.

Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына ўручыла Сяргею Лебедзеву пасведчанне міжнароднага наглядальніка нумар 1. Кіраўнік ЦВК падкрэсліла, што выбарчая кампанія праходзіць у спакойным штатным рэжыме, усе мерапрыемствы праводзяцца ў адпаведнасці з каляндарным планам. У панядзелак, 2 верасня, завяршылася фарміраванне акруговых і тэрытарыяльных выбарчых камісій – 110 і 7 адпаведна. У іх увайшла збалансаваная колькасць прадстаўнікоў палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў, працоўных калектываў і грамадзян, якія вылучаліся шляхам падачы заяў. Усе камісіі сфарміраваны ў максімальным складзе – па 13 чалавек. Грамадскія аб’яднанні і палітычныя партыі складаюць больш за 72 працэнты прадстаўнікоў, якія ўвайшлі ў выбаркамы. Фарміраванне выбарчых камісій прайшло адкрыта і дэмакратычна. Ішло рэйтынгавае галасаванне за кандыдатаў, расказала Лідзія Ярмошына.

Последние новости

Новости района

Концерт органной музыки прошёл в художественном музее в Белыничах

18 июня 2025
Читать новость
Новости района

Студотряд БРСМ начал работать на благоустройстве цветников и клумб в Белыничах

17 июня 2025
Читать новость
Новости района

Прокуратура информирует. Пожарная безопасность на контроле

17 июня 2025
Читать новость
Общество

Рассказывает эксперт. Взлом аккаунта – что делать?

17 июня 2025
Читать новость
Новости района

Заветные аттестаты, медали, улыбки, яркие наряды – в Белыничах прошел школьный выпускной

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Профсоюз поблагодарил аграриев за ответственный труд

13 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем