Темы

Месяц арышту за каўбасу

Жыхар в. Ількавічы быў асуджаны на 1 месяц арышту за крадзеж батона лівернай каўбасы.

18 ліпеня 2019 года Анатоль Ш., знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, наўмысна разбіў шкло ў доме аднавяскоўкі, адкуль выкраў батон лівернай каўбасы “Закусачная”. Сваімі дзеяннямі ён зрабіў злачынства, прадугледжанае ч 2 арт. 205 Крымінальнага кодэкса РБ, гэта значыць, таемнае выкраданне маёмасці (крадзеж). Раней Анатоль Ш. ужо быў не раз судзімы. Абвінавачаны сваю віну прызнаў цалкам і патлумачыў, што хацеў пазычыць грошай у жанчыны. Калі завітаў на яе падворак, убачыў замок на дзвярах. Вырашыў пачакаць гаспадыню на ганку. Не дачакаўшыся суседкі, пайшоў дадому, а праз гадзіну вярнуўся з надзеяй усё ж такі ўзяць у доўг 5 рублёў. Аднак гаспадыні не было ні дома, ні ў агародзе, таму Анатоль вырашыў пашнырыць у хаце ў пошуках спіртнога. Ён пералез праз плот, локцем выбіў шкло ў акне і залез у дом. Спіртное не знайшоў, але ў халадзільніку заўважыў батон лівернай каўбасы. Паклаў яго ў кішэню курткі, вылез назад праз акно і пайшоў дамоў. Там перакусіў выкрадзенай каўбасой і лёг спаць. Тым часам знаёмая пацярпелай прыйшла пакарміць ката, бо гаспадыня дома была ў ад’ездзе. Убачыўшы разбітае акно, яна адразу ж патэлефанавала сяброўцы і ў міліцыю. Сусед пацярпелай жанчыны патлумачыў, што бачыў на ганку падвыпіўшага Анатоля Ш. На наступны дзень да злодзея завіталі супрацоўнікі міліцыі. Ён прызнаўся ў зробленым крадзяжы і раскаяўся. Суд прызначыў яму 1  месяц арышту.

                             Таццяна КОЗЫРАВА,

            старшы следчы РАСК.

Последние новости

Новости района

Славянский праздник “Иван Купала” отметили в Белыничах

6 июля 2025
Читать новость
Новости района

Концерт в честь Дня Независимости проходит в Белыничах

3 июля 2025
Читать новость
Новости района

Фотофакт. Яркие моменты Дня Независимости в Белыничах

3 июля 2025
Читать новость
Новости района

Белыничане отмечают День Независимости Республики Беларусь

3 июля 2025
Читать новость
Новости района

Техтинская средняя школа присоединилась к проекту «Сеть Школ мира в Республике Беларусь»

2 июля 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничском районе приступил к работе студенческий отряд БРСМ

2 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем