Темы

Сабакі выйшлі з-пад кантролю

Падарунак за чужы кошт? Загадчыца ўніверсама “Ластаўка” патэлефанавала ў дзяжурную службу РАУС і паведаміла, што незнаёмы малады чалавек хацеў вынесці з гандлёвай кропкі тры пары жаночых калготак. Праваахоўнікі ўстанавілі асобу наўмысніка. ААПП праводзіць праверку.

Без нагляду. Жыхарка вёскі Старое Сяло звярнулася ў міліцыю са скаргай на аднавяскоўца, сабака якога пакусаў яе малалетнюю дачку. Праверку праводзіць ААПП. У той жа дзень ад беспрыгляднага сабакі пацярпела бялынічанка.

У адносінах да нядбайнага гаспадара жывёліны складзены адміністрацыйны пратакол.

Абое рабое. Жыхарка аграгарадка Вішоў патэлефанавала ў міліцыю і паскардзілася на знаёмага, які падчас канфлікту зламаў ёй руку. На наступны дзень у дзяжурную службу РАУС паступіла заява ад гэтага мужчыны, які патлумачыў праваахоўнікам, што вішаўчанка сама завязала з ім сварку, накідвала вяроўку на шыю і пагражала забойствам. ААПП праводзіць праверку.

Не спіцца. Бялынічанка паведаміла ў міліцыю, што на мабільны ёй тэлефануе знаёмая жанчына, якая лаецца і пагражае. Усё б нічога, але тэлефонныя размовы адбываліся ў гадзіну ночы. ААПП праводзіць праверку.

Зноў п’яны. Не дачакаўся канца рабочага дня вадзіцель райста. Ужо ў 16.20 ён нападпітку знаходзіўся на сваім рабочым месцы. Кіраўніцтва райста накіравала ў міліцыю зварот з просьбай прыцягнуць парушальніка да адказнасці.

Небяспечная цацка. Бялынічанін патэлефанаваў у міліцыю і паведаміў, што яго малалетні пляменнік знайшоў і прынёс дадому гранату часоў ВАВ.

Не размінуўся. Бялынічанін паскардзіўся праваахоўнікам, што ў ноч на 7 верасня невядомы вадзіцель зачапіў яго аўтамабіль, які стаяў на стаянцы каля шматпавярховага дома, і прычыніў машыне механічныя пашкоджанні.

Ганна КАВАЛЁВА.

Последние новости

Новости района

В Белыничском районе прошел конкурс-аттестация лучших техников-осеменаторов

20 июля 2026
Читать новость
Новости района

Выездной прием граждан

20 июля 2026
Читать новость
Общество

Виталий Манкевич: «Кто сказал, что 6 соток — это мало?»

20 июля 2026
Читать новость
Новости района

Сводка происшествий в Белыничском районе

20 июля 2026
Читать новость
Актуально

Что следует за обычным прикармливанием бездомных животных? Порассуждали — рассказываем

20 июля 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Гороскоп на неделю для всех знаков зодиака

20 июля 2026
Читать новость