Темы

Дзень здароў’я прайшоў у Галоўчыне

У рамках прафілактычнай акцыіБялыніцкі раёнтэрыторыя здароўяў Галоўчын завіталі ўрачы ЦРБ вузкіх спецыяльнасцей: эндакрынолаг, анколаг, раённы тэрапеўт, урач агульнай практыкі, урачпсіхатэрапеўт.

З раніцы спецыялісты ЦРБ правялі ў мясцовай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі прыём пацыентаў і забор аналізаў. Усе, хто завітаў на прыём, атрымалі неабходныя кансультацыі. Жадаючыя маглі памерыць артэрыяльны ціск, вагу, рост, вызначыць індэкс масы цела, здаць агульны і біяхімічны аналізы крыві.

Затым супрацоўнікі рай-ЦГЭ сумесна с медперсаналам цэнтральнай паліклінікі арганізавалі з прызамі і падарункамі прафілактычныя мерапрыемствы для дзяцей. У мясцовым дзіцячым садзіку маленькім выхаванцам расказалі аб здаровым ладзе жыцця, правялі тэматычную віктарыну, а пасля яны паглядзелі мультфільм аб тым, як падтрымліваць уласную гігіену. Таксама дзецям была прадстаўлена магчымасць пабачыць у мікраскопе розных мікробаў.

Пра неабходнасць захавання правіл чысціні спецыялісты райЦГЭ распавялі і вучням Галоўчынскай СШ.

Гэта вельмі цікавае мерапрыемства. Мы даведаліся шмат карыснага, а таксама добра павесяліліся,    падзяліўся ўражаннямі дзевяцікласнік Уладзіслаў ЗЕЗЮЛЕВІЧ.

Валанцёры РК ГА “БРСМ” падрыхтавалі акцыю “Замяняем цыгарэту на цукерку”, у якой усе з задавальненнем прынялі ўдзел, абяцалі ніколі не дакранацца да тытуню, не паліць і атрымалі прысмакі.

Мы прыцягваем увагу маладой аўдыторыі да праблемы тытунекурэння, даём падставу задумацца пра шкоду цыгарэт і распавядаем пра тое, што ёсць  шмат альтэрнатыў гэтай шкоднай звычцы, рэзюмавала першы сакратар райкама “БРСМ” Марына ШАБУСАВА.

У рамках свята прайшло ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу малюнкаў, прысвечанага захаванню здаровага ладу жыцця – “Здаровы я – здаровы горад”.

Здароў’е – самае дарагое, што ёсць у чалавека. Беражлівыя адносіны да яго трэба выхоўваць з самага дзяцінства, а таму дні здароўя абавязкова ўключаны ў вучэбна-выхаваўчы план нашай школы. Падчас гэтых мерапрыемстваў дзеці могуць не толькі адпачыць, але і атрымаць масу станоўчых эмоцый, распавяла журналісту намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Галоўчынскай СШ Людміла БЕГЛЯКОВА.

Аліна ЦЫГАНІЙ.

Последние новости

Общество

Время побед и гармонии. Гороскоп на неделю для всех знаков зодиака

15 июня 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Новая госнаграда для многодетных семей появится в Беларуси

15 июня 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Еще больше белорусских товаров появится на маркетплейсах

15 июня 2026
Читать новость
Новости Беларуси

В колледжах Беларуси начинается прием документов у поступающих на уровень профтехобразования

15 июня 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Электронные больничные введут в Беларуси с 2027 года

15 июня 2026
Читать новость
Новости района

Машинный двор в ОАО «Новая Друть» признан одним из лучших в стране

15 июня 2026
Читать новость