Темы

Беражыцеся ілжэперапісчыкаў!

Існуе і такі від махлярства, калі зламыснікі пад выглядам работнікаў камунальных, сацыяльных і іншых службаў пранікаюць у кватэры.

Актывізуюцца яны, як правіла, падчас планавых праверак дамоў, правядзення капітальнага рамонту, перапісу насельніцтва. Як вядома, чарговы перапіс насельніцтва пройдзе ў Беларусі з 4 па 30 кастрычніка.

У сувязі з гэтым нагадваем грамадзянам аб правілах бяспекі, якія дапамогуць пазбегнуць непрыемнасцей:

— перапісваць грамадзян па месцы іх жыхарства перапісчыкі пачнуць толькі з 21 кастрычніка;

— работнікі, задзейнічаныя ў працэдуры перапісу, павінны мець пры сабе пасведчанне перапісчыка;

— пасведчанне сапраўднае толькі пры прад’яўленні пашпарта; 

— у работніка з сабой павінен быць планшэт і сумка са спецыяльным лагатыпам; 

— ні ў якім разе не пускайце ў дом незнаёмых людзей. Нават калі вы пераканаліся ў асобе чалавека, размаўляйце з ім на лесвічнай пляцоўцы ці вуліцы;

— калі ў вас папросяць ручку, шклянку вады і таму падобнае, зайдзіце ў кватэру, зачыніце дзверы на замок, вазьміце тое, што трэба, і зноў выйдзіце да наведвальнікаў;

— не давайце свае дакументы незнаёмым людзям.

         Аляксандр КРОЛ,

         в.а. начальніка ААПП РАУС.

Последние новости

Новости района

В Белыничском районе прошел конкурс-аттестация лучших техников-осеменаторов

20 июля 2026
Читать новость
Новости района

Выездной прием граждан

20 июля 2026
Читать новость
Общество

Виталий Манкевич: «Кто сказал, что 6 соток — это мало?»

20 июля 2026
Читать новость
Новости района

Сводка происшествий в Белыничском районе

20 июля 2026
Читать новость
Актуально

Что следует за обычным прикармливанием бездомных животных? Порассуждали — рассказываем

20 июля 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Гороскоп на неделю для всех знаков зодиака

20 июля 2026
Читать новость