Темы

У раённым Цэнтры культуры адбыўся святочны канцэрт, прысвечаны Дню маці

У раённым Цэнтры культуры адбыўся святочны канцэрт, прысвечаны Дню маці.

Кранальнае да глыбіні душы мерапрыемства было напоўнена цёплымі словамі падзякі за падоранае жыццё, віншаваннямі і пажаданнямі, кветкамі для тых, каго мы з пяшчотай называем — “мама”.

На працягу святочнага канцэрта матуль радавалі вакальныя і харэаграфічныя нумары ў выкананні настаўнікаў і выхаванцаў  дзіцячай школы мастацтваў, работнікаў раённага Цэнтра культуры. Прыемным сюрпрызам для шматлікай аўдыторыі стаў фільм, створаны супрацоўнікамі РЦК, які можна назваць адным з самых запамінальных момантаў свята. Яго героі прызнаваліся ў любові сваім матулям.

У час свята ўшаноўвалі шматдзетную маці, якая нарадзіла і годна выхоўвае пецярых дзяцей. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ордэнам Маці ўзнагароджана мнагадзетная маці Вольга ПАЛУЯНОВІЧ-КАРНЕЕВА. Высокую дзяржаўную ўзнагароду ўручыла ёй старшыня райарганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын”, намеснік старшыні райвыканкама Ірына ФУРСАВА.

— Мнагадзетныя маці выклікаюць асаблівую павагу і захапленне. Яны нясуць нялёгкі абавязак — забяспечваць у сваёй сям’і паразуменне і ўзаемавыручку, — адзначыла Ірына Уладзіміраўна.

Актавую залу гледачы пакідалі з усмешкамі на тварах, а значыць, — канцэрт пакінуў яркія моманты ў сэрцах усіх прысутных.

Аліна ЦЫГАНІЙ.

Фота аўтара.

Последние новости

Общество

Время побед и гармонии. Гороскоп на неделю для всех знаков зодиака

15 июня 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Новая госнаграда для многодетных семей появится в Беларуси

15 июня 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Еще больше белорусских товаров появится на маркетплейсах

15 июня 2026
Читать новость
Новости Беларуси

В колледжах Беларуси начинается прием документов у поступающих на уровень профтехобразования

15 июня 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Электронные больничные введут в Беларуси с 2027 года

15 июня 2026
Читать новость
Новости района

Машинный двор в ОАО «Новая Друть» признан одним из лучших в стране

15 июня 2026
Читать новость