Темы

Юныя ратавальнікі запрасілі на баль

У рамках трэцяга этапа рэспубліканскай акцыі “Моладзь за бяспеку” ў СШ №1 імя М. І. Пашкоўскага адбыўся восеньскі баль юных ратавальнікаў.

Святочнае мерапрыемства стала завяршальным акордам акцыі і сабрала вучняў школ райцэнтра для таго, каб разам адзначыць дзень нараджэння Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных.

У ходзе мерапрыемства юныя ратавальнікі сумесна з педагогамі МЦ “Ветразь” арганізавалі музычныя выступленні, паказалі гумарыстычныя сцэнкі і правялі конкурсы, у якіх дзеці маглі прадэманстраваць свае веды. А правільна адказваючы на пытанні віктарыны, яшчэ і атрымаць салодкія прызы.

Падчас балю лепшым юным ратавальнікам былі ўручаны падарункі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Падзякі ўдастоіліся найбольш актыўныя ўдзельнікі БМГАВП: Юлія МІХАЛЬКОВА, Дзмітрый ДАВЫДАЎ, Лія ЗАЙЦАВА, Ірына КАНДРАЦЬЕВА, Варвара СПАДАБАЕВА, Аляксандр ФІЛІПЧАНКА. Першы намеснік начальніка РАНС Аляксандр САДОЎСКІ павіншаваў матуль юных ратавальнікаў-пажарных з Днём маці, уручыў кветкі і падзякі Ірыне Зайцавай і Галіне МАГІЛЕЎЧЫК.

— Як мама ганаруся і падтрымліваю дачку, яна цікавіцца рухам юных ратавальнікаў і ёй падабаецца прымаць удзел у падобных мерапрыемствах. Вельмі прыемна было атрымаць віншаванні і мне, асабліва, напярэдадні такога важнага свята – Дня маці, – падзялілася эмоцыямі мама Юлі Міхальковай Галіна Барысаўна.

Аліна ЦЫГАНІЙ.

Фота аўтара.

Последние новости

Общество

В МВФ указали, что демографический спад в Польше угрожает росту ВВП

11 февраля 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Не менее 14 млн кв.м жилья планируется капитально отремонтировать в Беларуси до 2030 года

11 февраля 2026
Читать новость
Общество

Госэнергогазнадзор продолжит работу по цифровизации процедур и профилактике травматизма

11 февраля 2026
Читать новость
Президент

Лукашенко поступило приглашение на первую встречу лидеров Совета мира

11 февраля 2026
Читать новость
Общество

Смольская стала четвертой в спринте на сочинском этапе Кубка Содружества

11 февраля 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Окаменелости ранее неизвестного вида динозавров с шипами возрастом 125 млн лет нашли палеонтологи в Китае 

11 февраля 2026
Читать новость