Темы

Дапусцілі парушэнні

Інспектары нагляду і прафілактыкі РАНС правялі выбарачную праверку абектаў БУКПЖылкамгас”, дырэктарам якога зяўляецца Віктар ІВУЛЁЎ.

Падчас праверкі высветлілася, што ў кацельнях райцэнтра асобныя памяшканні выкарыстоўваюцца не па прамым прызначэнні (як спальныя пакоі). У будынках дапускаецца курэнне работнікаў, што парушае ўстаноўлены на прадпрыемстве супрацьпажарны рэжым. Дзверы эвакуацыйных выхадаў кацельняў, размешчаных у вёсках Малы Кудзін, Стараселле, Эсьмоны і аг. Вялікая Машчаніца, не абсталяваны знутры лёгкаадкрывальнымі замкамі. У многіх бытавых памяшканнях на электрычных свяцільніках адсутнічаюць ахоўныя плафоны. У кацельні аг. Цяхцін эксплуатуецца неправераны вогнетушыцель, не зроблены разлік катэгорыі складскога памяшкання па выбухованебяспечнасці.

У інтэрнаце па вуліцы Дайнекі ў калідоры дапускаецца складзіраванне розных прадметаў, а таксама курэнне пражываючых у будынку інтэрната, памяшканні выкарыстоўваюцца не па прамым прызначэнні  (бялізна сушыцца на балконах у месцах эвакуацыйных выхадаў).

У інтэрнаце ў аг. Вішоў на дзвярах лесвічных клетак прылады для іх самазакрывання зламаны ці ўвогуле дэманціраваны. У жылых пакоях асобныя ўчасткі электрычнай праводкі эксплуатуюцца з пашкоджанай ізаляцыяй. Такія ж парушэнні электраправодкі выяўлены і ў майстэрнях Вішоўскага вытворчага ўчастка жылкамгаса.

У гасцініцы па вуліцы Ленінская асобныя жылыя пакоі выкарыстоўваюцца не па прамым прызначэнні.

У аддзеле па камунальных разліках адказнай службовай асобай не праведзены супрацьпажарныя інструктажы з падначаленымі работнікамі. План эвакуацыі не адпавядае патрабаванням пастановы МНС № 21 ад 20.04.2018 г. Шмат парушэнняў пажарнай бяспекі выяўлена ў вытворчых памяшканнях БУКП “Жылкамгас” па вуліцы Чырвонаармейская райцэнтра.

У дачыненні да асоб, адказных за супрацьпажарную бяспеку, распачаты адміністрацыйныя працэсы.

                      Юрый МАРОЗАЎ,

                      старшы інспектар ІНіП РАНС.

 

Последние новости

Общество

В МВФ указали, что демографический спад в Польше угрожает росту ВВП

11 февраля 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Не менее 14 млн кв.м жилья планируется капитально отремонтировать в Беларуси до 2030 года

11 февраля 2026
Читать новость
Общество

Госэнергогазнадзор продолжит работу по цифровизации процедур и профилактике травматизма

11 февраля 2026
Читать новость
Президент

Лукашенко поступило приглашение на первую встречу лидеров Совета мира

11 февраля 2026
Читать новость
Общество

Смольская стала четвертой в спринте на сочинском этапе Кубка Содружества

11 февраля 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Окаменелости ранее неизвестного вида динозавров с шипами возрастом 125 млн лет нашли палеонтологи в Китае 

11 февраля 2026
Читать новость