Темы

Час прыбіраць вакол сябе

Восень — час не толькі падлічваць колькасць сабранага ўраджаю, але і наводзіць чысціню.

У рамках мерапрыемстваў па навядзенні парадку ў аграгарадку Свяцілавічы калектывы Дома рамёстваў і сельскага Цэнтра культуры, бібліятэкі, фельчарска-акушэрскага пункта, магазіна, мясцовыя жыхары, а таксама педагогі і вучні школы выканалі значны аб’ём работ па добраўпарадкаванні роднага паселішча.

Адна з важных работ у гэтыя восеньскія дні уборка апалай лістоты, таму прыбіраюць яе штодня.

Пры такім спрыяльным надвор’і выйсці на вуліцу і папрацаваць адно задавальненне. Сумесная праца аб’ядноўвае, а бачны вынік чыстыя вуліцы, што прыемна цешаць вока, гаворыць прадавец мясцовага магазіна райста Крысціна МАРКЕВІЧ.

Над азеляненнем і добраўпарадкаваннем прышкольнага ўчастка, падтрыманнем чысціні і парадку на тэрыторыі ўстановы адукацыі актыўна працавалі ўсе вучні, настаўнікі і работнікі школы.

Дарэчы, у мінулую суботу вучні Свяцілавіцкага ВПК ДС СШ, члены пошукавай групы “Следапыт” разам са сваімі настаўнікамі Анатолем МАРОЗАВЫМ і Леанідам МАЛЬЦАВЫМ навялі парадак на святой крынічцы ў Лебядзянцы. Яны прыбралі апалае лісце, пачысцілі крынічку, прыбралі прылеглую тэрыторыю. Таксама  былі парамантаваны альтанка і агароджа вакол яе.

        Аліна ЦЫГАНІЙ.

        Фота аўтара і прадастаўленыя Свяцілавіцкім ВПК ДС СШ.

Последние новости

Новости района

Вечер встреч выпускников

7 февраля 2026
Читать новость
Новости района

В Белыничском лесхозе стало больше техники

7 февраля 2026
Читать новость
Новости района

В Белыничах подвели итоги работы за 2025 год

6 февраля 2026
Читать новость
Новости района

Суд Белыничского района вынес обвинительный приговор могилевчанину

6 февраля 2026
Читать новость
Новости района

За прошедшие сутки в Белыничском районе произошло два пожара

6 февраля 2026
Читать новость
Новости района

Знаете ли вы, как обогреваются в экстремальные морозы жильё и учреждения Белыничского района? 

6 февраля 2026
Читать новость