Темы

Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Карлюкевіч наведаў Бялынічы

Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр КАРЛЮКЕВІЧ у мінулую сераду наведаў Бялынічы.

Падчас знаходжання ў нашым горадзе Аляксандр Мікалаевіч пазнаёміўся з дзейнасцю ўстановы “Рэдакцыя раённай газеты “Зара над Друццю”. Міністр таксама пацікавіўся фінансава-эканамічным станам установы, перспектывамі яе далейшага развіцця, планамі па забеспячэнні акупнасці выдання, паглыбленні яго інфармацыйна-тэматычнай змястоўнасці.

Аляксандр Карлюкевіч адзначыў, што ў сённяшнім зменлівым, імклівым грамадстве значным складнікам дзейнасці рэдакцый сродкаў масавай інфармацыі з’яўляецца канкурэнцыя. СМІ канкурыруюць як у творчым напрамку, так і ў сферы фінансава-эканамічнай, дзе вядзецца барацьба за рэкламадаўцаў. На думку міністра, паспяховасць газеты наўпрост залежыць ад якасці працы калектыву яе, творчага майстэрства журналістаў, умення іх генерыраваць і рэалізоўваць свежыя ідэі, аператыўна і аб’ектыўна асвятляць грамадска-палітычнае, сацыяльнае жыццё раёна ва ўсіх яго праявах, адгуквацца на праблемы насельніцтва. Пры гэтым для паспяховага прасоўвання свайго інфармацыйнага кантэнту неабходна пастаянна выкарыстоўваць новыя тэхналогіі.  

– Свет імкліва змяняецца, змяняецца само грамадства, – падкрэсліў Аляксандр Карлюкевіч, – павінны змяняцца і самі журналісты. Павялічваюцца таксама і патрабаванні да іх кампетэнцый.

Міністр прааналізаваў афіцыйны сайт газеты “Зара над Друццю”, даў слушныя парады па яго далейшым развіцці, працы ў сацыяльных сетках.

У гэты ж дзень Аляксандр Карлюкевіч правёў у райвыканкаме асабісты прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію.

Як намеснік старшыні Нацыянальнага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні ХХVІІ Дня беларускага пісьменства, сталіцай якога 6 верасня наступнага года стануць Бялынічы, Аляксандр Карлюкевіч разам са старшынёй райвыканкама Васілём ЗАХАРЭНКАМ і яго намеснікам Ірынай ФУРСАВАЙ папрацавалі над напаўненнем творчай праграмы свята, вызначылі тэматычныя кірункі кніжнай прадукцыі, якую неабходна будзе выдаць да ХХVІІ Дня беларускага пісьменства. Таксама яны наведалі будучыя пляцоўкі свята і шэраг аб’ектаў мясцовай культурнай сферы.  

Міхась КАРПЕЧАНКА.

Последние новости

Новости района

В 4 утра 22 июня в Белыничах почтили память жертв Великой Отечественной войны

22 июня 2025
Читать новость
Новости района

 В Белыничском районе проходит субботник

21 июня 2025
Читать новость
Новости района

На территории Мощаницкого сельсовета проходит выездной президиум Белыничского райсовета депутатов

20 июня 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничском районе состоялось открытие мурала на лесную тематику

20 июня 2025
Читать новость
Новости района

Штрафы за неухоженные объекты грозят водоканалу в Белыничах

20 июня 2025
Читать новость
Новости района

Сводка происшествий в Белыничском районе за неделю

20 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем