Темы

Па традыцыі ў малой зале РЦК для чарговай партыі прызыўнікоў адбыліся ўрачыстыя провады ў армію

Больш за 40 маладых жыхароў Прыдруцкага краю гэтай восенню заменяць цывільную вопратку на вайсковую форму.

Па традыцыі ў малой зале РЦК для чарговай партыі прызыўнікоў адбыліся ўрачыстыя провады ў армію.

Цёплыя словы на дарогу і пажаданні дастойнай службы выказалі ім начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Іна ІГНАТОВІЧ, ваенны камісар Бялыніцкага і Круглянскага раёнаў Мікалай ГАМОЛКА, старшыня райсавета ветэранаў Яўген ЧАРНЯКОЎ, першы сакратар РК ГА “БРСМ” Марына ШАБУСАВА і старшыня РА ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Віктар ПАДОЛЬСКІ.

Віктар Іванавіч адзначыў, што асабліва для яго кожны раз адпраўляць моладзь на службу, даваць ім наказ вельмі хвалююча. У той час, калі ён сам адпраўляўся ў Савецкую Армію, такіх урачыстых провадаў для прызыўнікоў не было. Тады ўжо сам факт службы ў войску лічыўся гонарам для маладога чалавека. Прэстыжу ваеннай службы і зараз удзяляецца вялікая ўвага з боку дзяржавы. Але важны яшчэ і факт, што наша краіна не ўдзельнічае ў ваенных канфліктах. Вядома, маладым людзям цяжка адрывацца ад дома, прызвычайвацца да казарменнага жыцця, строгай дысцыпліны, але ж гэтыя цяжкасці нельга параўнаць з падзеямі сапраўднай вайны.

Ад імя ўсіх маці да прызыўнікоў звярнулася Алена КОТАСАВА.

– Толькі маці помняць першыя крокі сваіх дзяцей, першыя іх словы, перамогі і складанасці, – сказала Алена Міхайлаўна. – Разам з імі мы атрымліваем адукацыю, перажываем іх першае каханне… І разам выпраўляемся на службу ў армію. Таму, як маці, прашу вас берагчы сябе, слухацца вашых камандзіраў і з гонарам вярнуцца дадому.

Маладыя людзі паабяцалі выканаць усе просьбы і наказы.

Артысты РЦК падрыхтавалі для прызыўнікоў канцэртныя нумары, а “камандзір забаўляльных войск Таццяна Забаўлялкіна” правяла з будучымі салдатамі гумарыстычную віктарыну і праверыла іх гатоўнасць да службы.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара.

 

Последние новости

Новости района

Памятник Александру Лапотентову торжественно открыт в агрогородке Вишов

7 июня 2025
Читать новость
Новости области

Могилевская область — победитель республиканского смотра-конкурса, проводимого в рамках выставки «БЕЛАГРО-2025»

6 июня 2025
Читать новость
РОВД информирует

Профилактика домашнего насилия

6 июня 2025
Читать новость
Общество

Уникальная площадка для обмена опытом. Лукашенко направил приветствие участникам медиафорума и “Золотой Литеры”

6 июня 2025
Читать новость
Общество

Мнение. Зачем Польша и Прибалтика увеличивает военные расходы?

6 июня 2025
Читать новость
Общество

Навечно в сердцах. Участники медиафорума в Гомеле возложили цветы к памятному знаку жертвам геноцида

6 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем