Темы

Парушэнняў шмат. Іх трэба выпраўляць

Інспекцыяй нагляду і прафілактыкі РАНС праведзены маніторынг будынкаў райста.

У ходзе правядзення маніторынгу выяўлены наступныя парушэнні:

У кафэ “Руская тройка” эвакуацыйныя дзверы не абсталяваны лёгкаадкрывальнымі знутры замкамі; шляхі эвакуацыі не пазначаны ўказальнымі знакамі пажарнай бяспекі; не зроблена абслугоўванне аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі.

У сферы нарыхтоўчай галіны: у адміністрацыйным будынку не распрацаваны і не вывешаны на бачным месцы план эвакуацыі людзей пры пажары, агульнааб’ектавая інструкцыя аб мерах пажарнай бяспекі; не арганізавана наяўнасць стэнда з інфармацыяй аб пажарнай бяспецы; на эвакуацыйным выхадзе не ўсталяваны знутры лёгкаадкрывальныя замкі; электрычныя свяцільнікі не маюць ахоўных плафонаў; штабялі лесаматэрыялаў і адходаў вытворчасці не ўпарадкоўваюцца ў адпаведнасці з Пастановай МНС РБ №24 ад 26.04.2018 г. Таксама не арганізавана праца добраахвотнай пажарнай дружыны, а пляцоўка для захоўвання драўніны не ачышчана ад расліннага слою.

У кафэ “Друць” не прыведзены ў парадак эвакуацыйныя выхады і дзверы.

У адміністрацыйных будынках вогнетушыцелі не прыведзены ў спраўны стан згодна эксплуатацыйнай дакументацыі; не прыведзены ў парадак эвакуацыйныя выхады і дзверы; дымаход ацяпляльнага катла не адпавядае патрабаванням інструкцыі; не дэмантавана памяшканне, якое знаходзіцца пад лесвічнай клеткай.

На размеркавальных складах не перазараджаны пяць вогнетушыцеляў; не распрацавана агульнааб’ектавая інструкцыя аб мерах пажарнай бяспекі; не арганізавана наяўнасць стэнда з інфармацыяй аб пажарнай бяспецы і не забяспечана яго своечасовае абнаўленне; не прыведзены ў парадак эвакуацыйныя выхады і дзверы; электрычныя свяцільнікі не закрыты ахоўнымі плафонамі; не арганізавана праца добраахвотнай пажарнай дружыны; склады не даўкамплектаваны першаснымі сродкамі пажаратушэння; рэчы і матэрыялы складзіруюцца на рампах.

У інтэрнаце не заменены элементы сілкавання ва ўстаноўленых аўтаномных пажарных апавяшчальніках у жылых пакоях; эвакуацыйныя дзверы не абсталяваны лёгкаадкрывальнымі знутры замкамі без ключа; не распрацаваны і не вывешаны на бачным месцы план эвакуацыі людзей пры пажары, схематычны план індывідуальнай эвакуацыі людзей, памятка патрабаванняў пажарнай бяспекі для тых, хто пражывае, і дзеяннямі іх на выпадак узнікнення пажару; топачныя дзверцы абагравальнага катла патрабуюць рамонту. Не зроблены разлік катэгорыі памяшкання кацельні па выбуховапажарнай бяспечнасці, а гаручыя матэрыялы складзіруюцца паблізу абагравальнага катла.

Адказнай асобе выдадзены рэкамендацыі для ўхілення ўсіх гэтых парушэнняў.

            Юрый МАРОЗАЎ,

            старшы інспектар ІНіП РАНС.

Последние новости

Новости района

На территории Мощаницкого сельсовета проходит выездной президиум Белыничского райсовета депутатов

20 июня 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничском районе состоялось открытие мурала на лесную тематику

20 июня 2025
Читать новость
Новости района

Штрафы за неухоженные объекты грозят водоканалу в Белыничах

20 июня 2025
Читать новость
Новости района

Сводка происшествий в Белыничском районе за неделю

20 июня 2025
Читать новость
Новости Беларуси

В Беларуси с 1 июля начнется прием заявлений на единовременную выплату для многодетных семей

20 июня 2025
Читать новость
Президент

Белорусы смогут приобретать в собственность арендное жилье

20 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем