Темы

Любоў да кветак вылілася ў агульную справу

З канца лістапада ў памяшканні Дома быту запрацавала новая гандлёвая кропка “Кветкі для Вас”.

Гаспадынь гэтага прыгожага магазіна Таццяну СТАРАВОЙТАВУ і Анастасію ЛЫЧКОЎСКУЮ аб’ядноўваюць не толькі цесныя сяброўскія сувязі, але любоў да кветак і ўсяго таго прыгожага, што прыўносіць у наша будзённае жыццё адчуванне свята.

Самы галоўны тавар у іх магазіне – жывыя кветкі. Бо што, як не прыгожы букет, створыць урачысты настрой, стане нагодай для прызнання ў каханні любімай жанчыне, дапоўніць віншаванне з юбілеем, вяселлем ці іншай знакавай падзеяй у жыцці.

– У нас ёсць паслуга дастаўкі букетаў па горадзе, – гаворыць Анастасія Лычкоўская. – Нашы кліенты могуць замовіць іх па любой нагодзе і на любую суму. Калі хтосьці пажадае арыгінальна аформіць букет, і гэта мы зможам! У зімовы час, калі дні такія кароткія, менавіта кветкі падымаюць настрой, упрыгожваюць аднастайныя будні. Асабліва гэта важна для нас, жанчын.

Пачынаць уласную справу Таццяне і Анастасіі прыйшлося з нуля і, канечне, за ўласныя грошы. Жанчыны арэндавалі памяшканне, зрабілі ў ім касметычны рамонт, устанавілі мэблю, неабходнае абсталяванне.

Яшчэ адным важным момантам для праяўлення прадпрымальніцкай ініцыятывы стала тое, што ў гэтай частцы нашага горада няма ніводнай падобнай гандлёвай кропкі.

Таццяна і Анастасія жанчыны вельмі творчыя. Увесь іх гандлёвы аб’ект вытрыманы ў белых і бэзавых колерах. Як сцвярджаюць гаспадыні, спалучэнне гэтых колераў паляпшае ў наведвальнікаў настрой.

Акрамя жывых кветак у магазіне прадаюцца кветкі ў вазонах, пасцельная бялізна, аксесуары для мужчын і жанчын, падарункі, упрыгожанні, цацкі, сувеніры.

Прадаўцы ахвотна падкажуць ідэю падарунка, дапамогуць з выбарам пакупкі.

– Наша галоўная задача – ствараць для людзей атмасферу свята, – дадаюць Анастасія і Таццяна. – За невялікі час працы магазіна ў нас з’явіліся пастаянныя пакупнікі. Гэта асабліва надае сіл рухацца далей, рабіць штосьці новае, бо ў нашай сферы дзейнасці прасторы для творчасці амаль што бязмежныя.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара.

Последние новости

Новости района

Сводка происшествий в Белыничском районе за неделю

20 июня 2025
Читать новость
Новости Беларуси

В Беларуси с 1 июля начнется прием заявлений на единовременную выплату для многодетных семей

20 июня 2025
Читать новость
Президент

Белорусы смогут приобретать в собственность арендное жилье

20 июня 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничском районе проходит единый день информирования

19 июня 2025
Читать новость
Новости Беларуси

Министр образования сказал, что каждый родитель может сам выбирать место покупки элементов школьной формы

19 июня 2025
Читать новость
Новости Беларуси

Белстат начал подготовку к проведению следующей переписи населения

19 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем