Темы

Бяспечнае працаўладкаванне за мяжой

З’язджаючы працаваць за мяжу, неабходна ўзважыць усе за і супраць. Пры працаўладкаванні ў іншай краіне шмат падводных камянёў.
Часта працадаўцы парушаюць парадак выплаты наймальнікам зарплаты, уводзяць у зман аб характары працы, умовах пражывання і харчавання. Нярэдкія выпадкі, калі ў прэсе праходзяць паведамленні аб тым, што грамадзяне Беларусі падвергліся працоўнай эксплуатацыі за мяжой. Людзі, якія не карыстаюцца паслугамі юрыдычных асоб і знаходзяць працу праз знаёмых, не маюць легальнага статусу ў краіне. Гэты факт пацвярджае і тое што яны пражываюць і працуюць за мяжой незаконна. Таму пры парушэнні іх правоў, становяцца абсалютна безабароннымі.
Для забеспячэння абароны правоў, свабод і законных інтарэсаў грамадзян і замежных грамадзян, якія пастаянна пражываюць у Беларусі і самастойна выязджаюць за межы рэспублікі для працаўладкавання раім ім:
— пры заключэнні працоўнага дагавора (кантракта) уважліва вывучыць і агаварыць умовы кантракту, якія тычацца характару і месца працы, тэрміну дзеяння кантракта, дзяржавы працаўладкавання, умоў працы і яе аплаты, правоў і абавязкаў бакоў, умоў пражывання, харчавання, іншых сацыяльных гарантый, умоў скасавання кантракта і інш.;
— у выпадку візавага рэжыму абавязкова трэба аформіць рабочую візу (турыстычная не дае права працаваць);
— трэба мець з сабой копіі дакументаў на выпадак страты арыгіналаў, страхоўку ад няшчасных выпадкаў і хваробы, пэўную суму грошай.
Найбольш бяспечным спосабам выезду на працу за мяжу з’яўляецца выезд пры садзейнічанні юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія маюць спецыяльны дазвол (ліцэнзію) на права ажыццяўлення дзейнасці, звязанай з працаўладкаваннем за межамі Беларусі. Наяўнасць ліцэнзіі накладвае на іх шэраг абавязацельстваў.
Таксама працуе гарачая лінія па пытаннях бяспечнага выезду за мяжу: 8-801-201-5555.

Галіна СТАРАВОЙТАВА,

інспектар ГГіМ РАУС.

Последние новости

Новости района

Штрафы за неухоженные объекты грозят водоканалу в Белыничах

20 июня 2025
Читать новость
Новости района

Сводка происшествий в Белыничском районе за неделю

20 июня 2025
Читать новость
Новости Беларуси

В Беларуси с 1 июля начнется прием заявлений на единовременную выплату для многодетных семей

20 июня 2025
Читать новость
Президент

Белорусы смогут приобретать в собственность арендное жилье

20 июня 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничском районе проходит единый день информирования

19 июня 2025
Читать новость
Новости Беларуси

Министр образования сказал, что каждый родитель может сам выбирать место покупки элементов школьной формы

19 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем