Темы

У Бялынічах у першую нядзелю верасня 2020 года пройдзе XXVІІ Дзень беларускага пісьменства

Напрыканцы мінулага тыдня ў райвыканкаме пад кіраўніцтвам старшыні Магілёўскага

аблвыканкама Леаніда ЗАЙЦА адбылася нарада па пытаннях падрыхтоўкі да правядзення

ў Бялынічах ХХVІІ Дня беларускага пісьменства і абласнога свята-кірмашу працаўнікоў вёскі

“Дажынкі – 2020” у Асіповічах.

Удзел у нарадзе прынялі прадстаўнікі абласнога арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні ХХVІІ Дня беларускага пісьменства ў г. Бялынічы: намеснікі старшыні аблвыканкама, старшыня аргкамітэта Валерый МАЛАШКА і намеснік кіраўніка аргкамітэта Руслан ПАРХАМОВІЧ, старшыня райвыканкама, намеснік старшыні аргкамітэта Васіль ЗАХАРЭНКА, а таксама кіраўнікі структурных падраздзяленняў аблвыканкама і райвыканкама, прадстаўнікі зацікаўленых служб, устаноў і прадпрыемстваў.

Намеснік старшыні райвыканкама, намеснік кіраўніка раённага аргкамітэта Дзмітрый ДАВЫДАЎ падрабязна пазнаёміў прысутных з ходам рэалізацыі адпаведных даручэнняў і канцэпцыі мерапрыемстваў па падрыхтоўцы Бялынічаў да правядзення ХХVІІ Дня беларускага пісьменства. Гэта праца праходзіць у штатным рэжыме і з такім разлікам, каб да гэтага агульнанацыянальнага свята выканаць бягучы рамонт, капітальна адрамантаваць усе аб’екты жыллёвага фонду горада, вызначаныя праграмай.

Дакладчык грунтоўна паінфармаваў і аб тым, што зроблена і робіцца па кожным аб’екце, размешчаным у эпіцэнтры прасторы будачага святкавання, з канкрэтным абазначэннем дат пачатку і завяршэння ўсіх відаў работ, іх выканаўцаў, а таксама крыніц фінансавання.

Галоўная сцэна свята будзе ўстаноўлена на месцы, дзе да нядаўняга часу знаходзіліся будынкі бібліятэкі і гаспадарчай групы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Памяшканні знесены, неўзабаве патрэбная праектна-каштарысная дакументацыя будзе перададзена на экспертызу, пасля чаго пачнуцца работы па добраўпарадкаванні гэтай пляцоўкі, якая ў выніку стане яшчэ адной плошчай Бялынічаў. Будзе праведзена таксама і рэканструкцыя будынка мастацкага музея, выкананне якой уключана ў абласную інвестыцыйную праграму.

Падчас абмеркавання ходу рэалізацыі праграмы мерапрыемстваў па падрыхтоўцы Бялынічаў да правядзення свята былі ўдакладнены тэрміны завяршэння работ у адносінах да некаторых гарадскіх аб’ектаў. 

Дзмітрый Давыдаў адзначыў, што праведзена інфармацыйна-тлумачальная работа з уласнікамі жылля, размешчанага ў прыватным сектары. Ім канкрэтна паведамлена, што і да якога часу яны павінны зрабіць па добраўпарадкаванні, навядзенні парадку на сваіх сядзібах, бягучым рамонце дамоў і гаспадарчых пабудоў.

– Бялынічане, – сказаў, падводзячы вынікі нарады, старшыня аблвыканкама Леанід Заяц, – павінны зрабіць усё магчымае, каб свята прайшло на самым высокім узроўні, пакінула яркі след у гісторыі правядзення Дзён беларускага пісьменства. У працу па добраўпарадкаванні райцэнтра павінны актыўна ўключыцца ўсе прадпрыемствы, арганізацыі, установы раёна і само насельніцтва горада. За падрыхтоўчы перыяд неабходна ўсім папрацаваць так, каб вынік той работы застаўся на доўгі час наступных гадоў.

Кіраўнік Магілёўскай вобласці паставіў задачу: усе запланаваныя мерапрыемствы па падрыхтоўцы, добраўпарадкаванні горада да правядзення ХХVІІ Дня беларускага пісьменства павінны быць якасна выкананы да 1 жніўня. Пры гэтым ён акцэнтаваў увагу на тым, што 9 мая будзе адзначацца святая, значная дата ў нашай гісторыі – 75-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Да гэтага дня павінен быць наведзены парадак на месцах, дзе ў горадзе традыцыйна праходзяць урачыстыя мерапрыемствы, – вуліца Савецкая, мемарыяльны комплекс у Ліпавым гаі. Таму ўсім трэба з вялікай адказнасцю аднесціся да выканання даручанай працы.

Міхась КАРПЕЧАНКА.

Фота аўтара.

 

Последние новости

Новости района

Материальная помощь к школе: как получить и что нужно для оформления

9 июля 2025
Читать новость
Новости района

Вандалы не оставляют место отдыха в покое на реке Вабич

9 июля 2025
Читать новость
Новости района

Славянский праздник “Иван Купала” отметили в Белыничах

6 июля 2025
Читать новость
Новости района

Концерт в честь Дня Независимости проходит в Белыничах

3 июля 2025
Читать новость
Новости района

Фотофакт. Яркие моменты Дня Независимости в Белыничах

3 июля 2025
Читать новость
Новости района

Белыничане отмечают День Независимости Республики Беларусь

3 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем