Темы

Памяць болем адгукаецца ў сэрцах

Сёння ў г. Круглае праходзіць ХХІІ рэгіянальная сустрэча воінаў-інтэрнацыяналістаў Бялыніцкага, Круглянскага, Магілёўскага і Шклоўскага раёнаў.Перад адпраўкай на ўрачыстасць у суседні горад з воінамі-“афганцамі”, якія пражываюць на Бялыніччыне, сустрэўся старшыня райвыканкама Васіль Захарэнка. Ён павіншаваў іх Днём памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, які адзначаецца 15 лютага, і 31-й гадавінай вываду абмежаванага кантынгенту савецкіх войск з Афганістана.

– У гэты дзень мы аддаём даніну памяці і глыбокай павагі ўсім суайчыннікам, якія выконвалі свой інтэрнацыянальны абавязак удалечыні ад Радзімы, – адзначыў кіраўнік раёна. – Перад абмежаваным кантынгентам савецкай арміі стаяла задача дапамагчы афганскаму народу, і вы, нягледзячы на цяжкасці, з годнасцю яе выканалі. Час няўмольна аддаляе нас ад тых падзей, аднак памяць аб афганскай вайне па-ранейшаму болем адгукаецца ў сэрцах маці, бацькоў, удоў і дзяцей тых салдат, якія не вярнуліся дадому.

Памяць загінулых была ўшанавана хвілінай маўчання.

Старшыня райарганізацыі рэспубліканскага ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Віктар Падольскі ўручыў ордэны “Генерал Маргелаў” воінам-“афганцам” Аляксандру Далжанкову і Аляксандру Плехаву, юбілейны медаль “Ветэран 350 палка ПДВ” – Сяргею Румянцаву. Такі ж самы медаль Віктар Падольскі перадаў і маці воіна-інтэрнацыяналіста Сергея Емяльянава, які некалькі гадоў таму пайшоў з жыцця.

Міхась КАРПЕЧАНКА.

Последние новости

Новости района

На территории Мощаницкого сельсовета проходит выездной президиум Белыничского райсовета депутатов

20 июня 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничском районе состоялось открытие мурала на лесную тематику

20 июня 2025
Читать новость
Новости района

Штрафы за неухоженные объекты грозят водоканалу в Белыничах

20 июня 2025
Читать новость
Новости района

Сводка происшествий в Белыничском районе за неделю

20 июня 2025
Читать новость
Новости Беларуси

В Беларуси с 1 июля начнется прием заявлений на единовременную выплату для многодетных семей

20 июня 2025
Читать новость
Президент

Белорусы смогут приобретать в собственность арендное жилье

20 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем