Темы

Заўсёды заставацца чалавекам

За плячыма бялынічаніна Андрэя ГАРБУЗАВА без малага 25 гадоў працы ў аддзяленні крымінальнага вышуку райаддзела міліцыі.

Андрэй Анатольевіч родам з вёскі Малы Кудзін. Пасля заканчэння СШ № 2 і службы ў 72-м гвардзейскім вучэбным аб’яднаным цэнтры, што ў Барысаве, паступіў у магілёўскую школу міліцыі. Скончыўшы яе, у якасці оперупаўнаважанага пачаў служыць у аддзяленні крымінальнага вышуку РАУС.

З павагай успамінае цяпер ужо вопытны праваахоўнік тых, хто на пачатку міліцэйскага шляху навучаў яго азам прафесіі:  Віктара ЛАПО, Арамаіса САРКІСЯНА, Мікалая КАВАЛЁВА, Юрыя ГЛІНСКАГА…

— Ведаеце, гэта цяпер у супрацоўнікаў з’явілася шмат магчымасцей для выяўлення злачынцаў: базы дадзеных, камп’ютарныя праграмы, — кажа Андрэй Гарбузаў. — А ў тыя часы старэйшыя таварышы па службе вучылі, у першую чаргу, размаўляць з людзьмі, паколькі менавіта яны былі галоўным інструментам міліцыянераў па раскрыцці злачынстваў.

Важнейшы прынцып, якім карыстаўся ва ўсе часы сваёй працы Андрэй Гарбузаў, — заўсёды, з кім бы ні меў справу, праяўляць чалавечнасць.

— Нават самы прапашчы злачынец змяняў свае паводзіны, калі бачыў, што з ім абыходзяцца па-людску, — успамінае суразмоўца. — Гэта мела свой станоўчы вынік як падчас працы, калі ўдавалася разгаварыць зламысніка, так і цяпер: нямала людзей, якія былі прыцягнуты да пакарання непасрэдна пры маім удзеле, пры сустрэчы працягваюць мне руку.

За чвэрць века службы ва ўспамінах міліцыянера захаваліся і цікавыя выпадкі, якія прыносілі шмат карыснага вопыту, і трагічныя, і тыя, што дагэтуль выклікаюць усмешку.

— Напачатку 2000-х гадоў у Старым Сяле абакралі магазін. Доўга злодзея шукаць не прыйшлося — моцным сном ён спаў прама на месцы злачынства. Пасля таго, як прачнуўся, высветлілася, што нароўні з алкаголем ён любіў паесці салодкае. І вось пасля прыняцця чаркі яму вельмі захацелася цукерак. Пытання, дзе іх браць, не паўставала. Тым больш, займацца супрацьпраўнымі справамі яму было не прывыкаць: мужчына быў раней судзімы. Пранікнуўшы ў гандлёвую кропку, частку ласункаў вынес на вуліцу, а другую пачаў есці на месцы. Запіў салодкай, але моцнай, настойкай. Пасля і задрамаў, — успамінае Андрэй Анатольевіч.

Сведчаннем добрасумленнай службы праваахоўніка з’яўляецца значная скарбонка яго ўзнагарод. Сярод іх медаль “За бездакорную службу”     ІІІ ступені, нагрудныя знакі “За самаадданую службу” Галоўнага ўпраўлення крымінальнага вышуку Беларусі, “За выдатную службу” МУС РБ і шмат іншых ведамасных узнагарод.

Дарэчы, справа бацькі зрабіла свой уплыў і на выбар жыццёвага шляху сына Аляксандра. Вось ужо на працягу пяці гадоў ён служыць у групе затрымання аддзялення Дэпартамента аховы, а па заканчэнні юрыдычнага факультэта Беларускага інстытута правазнаўства разглядае варыянт працаўладкавання ў аддзяленне крымінальнага вышуку.

1 снежня мінулага года маёр міліцыі Андрэй Гарбузаў пайшоў на заслужаны адпачынак з пасады старшага оперупаўнаважанага аддзялення крымінальнага вышуку, але працу ў райаддзеле не пакінуў. Зараз ён выконвае абавязкі інспектара крымінальна-выканальніцкай інспекцыі, пакуль калега знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку.

Азіраючыся на мінулыя гады, Андрэй Гарбузаў прызнаецца, што, нягледзячы на цяжкасці, якія ў працы опера хутчэй былі заканамернасцю, чым рэдкасцю, гэты час — цікавая і дастойная частка яго жыцця.

Вольга НАБОКАВА.

Фота Дзмітрыя ЦІХАНАВА.

Последние новости

Новости района

19 мая в нашей стране отмечается День пионерии

19 мая 2024
Читать новость
Сельское хозяйство

Праздничное мероприятие по случаю окончания весенних сельхозработ стал ключевым событием агрогородка Вишов этого дня

18 мая 2024
Читать новость
Сельское хозяйство

Праздник окончания весенних сельхозработ отмечают сегодня в СПК «Колхоз «Родина»

18 мая 2024
Читать новость
РОВД информирует

В Беларуси проходит специальная программа «Детство без насилия», направленная на борьбу с педофилией

18 мая 2024
Читать новость
Новости области

Могилевский облисполком изучает мнения населения о летне-оздоровительной кампании и занятости для несовершеннолетних

18 мая 2024
Читать новость
Новости района

В Белыничском межрайотделе Государственного комитета судебных экспертиз новый начальник

17 мая 2024
Читать новость
Общество

18 мая пройдут прямые телефонные линии

17 мая 2024
Читать новость
Главное

Лукашенко и Алиев посещают возрождаемые территории Азербайджана

17 мая 2024
Читать новость
Общество

Профилактические меры опасных болезней животных

17 мая 2024
Читать новость
Новости Беларуси

С 1 июля изменятся нормы времени и расхода материалов на платные медуслуги по стоматологии

17 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Новости района

Фотофакт: белыничане отмечают День Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Новости района

Мобильная фотовыставка «Чудеса случаются!» начала свою работу в СШ №1 имени Н.И.Пашковского

6 мая 2024
Стрелка вверх
Новости района

Творческое мероприятие прошло в детском саду №9 агрогородка Вишов ко Дню Великой Победы

7 мая 2024
Стрелка вверх
Новости Беларуси

Эксперты ответили на вопросы о новеллах в законодательстве, регулирующем деятельность предпринимателей

7 мая 2024
Стрелка вверх
Главное

Лукашенко летит с рабочим визитом в Россию 8-9 мая

7 мая 2024
Стрелка вверх
Новости района

Память безвинно погибших в годы Великой Отечественной войны почтили митингом в деревне Малиновка

8 мая 2024
Стрелка вверх
Новости района

Благоустройство города не останавливается ни на минуту: ремонт жилищного фонда включает 7 объектов, в том числе в сельской местности

8 мая 2024
Стрелка вверх
Новости района

8 мая Анатолий Малашко проведет выездной прием граждан

6 мая 2024
Стрелка вверх