Темы

Строга папярэдзілі

Напрыканцы лютага бягучага года праваахоўнікі правялі мерапрыемствы па прафілактыцы злачынстваў у дачыненні да пажылых і састарэлых грамадзян, наведалі іх па месцы жыхарства, уручылі ім памяткі па бяспецы жыццядзейнасці.

Асаблівую ўвагу супрацоўнікі міліцыі звярнулі на асоб, якія пражываюць з пажылымі людзьмі і ў той жа час знаходзяцца на ўліку ў РАУС. Падчас наведвання сем’яў удакладняліся іх сацыяльныя праблемы, пасля чаго ў РЦСАН і СГПАП былі накіраваны адпаведныя інфармацыі для аказання дапамогі. У дачыненні да аднаго грамадзяніна, які рабіў гвалтоўныя дзеянні ў адносінах да пажылой маці, прыменена ахоўнае прадпісанне. Няўдзячны сын быў абавязаны пакінуць іх агульнае з маці жыллё на 30 сутак і ўвесь гэты час не кантактаваць з ёй.

Таксама ў рамках прафілактычных мерапрыемстваў у актавую залу РАУС запрасілі асоб, у дачыненні да якіх праводзіцца прафілактычная праца і якія знаходзяцца на розных уліках райаддзела, у тым ліку, пражываюць з пажылымі грамадзянамі і дапускаюць гвалт у сям’і.

Пры іх раённым судом была разгледжана крымінальная справа па факце пагрозы знішчэння маёмасці грамадзянінам М., які быў прыгавораны да пакарання ў выглядзе папраўчых работ.

Гэтак жа суд разгледзіў матэрыялы ў дачыненні да раней судзімага М. і прыняў рашэнне аб прадаўжэнні прэвентыўнага нагляду, бо ён парушаў правілы яго адбыцця.

Старшыня  раённага суда Валянціна ПАЎЛАВА давяла да прысутных прафілактычную інфармацыю па тэмах сямейнага гвалту і адказнасці за невыкананне патрабаванняў прэвентыўнага ці прафілактычнага наглядаў. Таксама прысутныя былі паінфармаваны аб адміністрацыйнай адказнасці за знаходжанне ў грамадскіх месцах у стане алкагольнага ап’янення і распіванні там спіртных напояў.

Супрацоўнікі міліцыі растлумачылі, якая крымінальная і адміністрацыйная адказнасць наступае за правапарушэнні і ў сферы сямейна-бытавых адносін, у тым ліку за цяжкія і асабліва цяжкія злачынствы.  Таксама распавялі аб мерах індывідуальнай прафілактыкі, якiя прымяняюцца да асоб, што знаходзяцца на ўліку ў РАУС. Звярнулі ўвагу і на захаванне пажарнай бяспекі ў побыце.

Інспектар крымінальна-выканаўчай інспекцыі Вольга КОРШУНАВА дадаткова растлумачыла адказнасць за зробленыя рэцыдыўныя злачынствы, невыкананне правіл прафілактычнага і прэвентыўнага наглядаў. Асаблівая ўвага была звернута на адказнасць за ўхіленне ад адбыцця пакарання, не звязанага з пазбаўленнем волі. З кожным прысутным была праведзена індывідуальная прафілактычная гутарка.

Юлія МАРОЗАВА,

старшы інспектар ААПП РАУС.

Последние новости

Новости района

На территории Мощаницкого сельсовета проходит выездной президиум Белыничского райсовета депутатов

20 июня 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничском районе состоялось открытие мурала на лесную тематику

20 июня 2025
Читать новость
Новости района

Штрафы за неухоженные объекты грозят водоканалу в Белыничах

20 июня 2025
Читать новость
Новости района

Сводка происшествий в Белыничском районе за неделю

20 июня 2025
Читать новость
Новости Беларуси

В Беларуси с 1 июля начнется прием заявлений на единовременную выплату для многодетных семей

20 июня 2025
Читать новость
Президент

Белорусы смогут приобретать в собственность арендное жилье

20 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем