Темы

Нават падлогу вынеслі!

Калі пакаранне даражэй за выгоду. Раней судзімы жыхар з в. Лісаўка выламіў дзверы ў доме пенсіянера в. Малая Машчаніца і прыбраў да рук 10 рублёў, па два пачакі цыгарэт і запалак. Узбуджана крымінальная справа.

П’яныя нягоднікі. 26 лютага апоўдні ў АДС РАУС паступіў званок ад прыбіральшчыцы кафэ “Руская тройка”.  Жанчына паскардзілася, што не можа патрапіць у памяшканне, паколькі трое маладых людзей увайшлі туды і зачыніліся знутры. За дробнае хуліганства на раней судзімага мясцовага прадпрымальніка складзены адміністрацыйны пратакол.

Асабліва злоснае хуліганства. Менавіта па гэтым артыкуле Крымінальнага кодэкса ўзбуджана справа ў адносінах да 38-гадовага беспрацоўнага бялынічаніна. Позна вечерам 26 лютага ён пранік у двор пенсіянера, што па вул. Заводская, і нанёс гаспадару домаўладання ўдар па кісці рукі. Пасля таго, як паранены зачыніўся ў хаце, зламыснік табурэткай разбіў ваконнае шкло ў верандзе.

Ну, хоць сцены пакінулі. Пенсіянер з райцэнтра  паскардзіўся міліцыянерам, што невядомыя з красавіка па жнівень мінулага года лазілі праз вакно ў яго хату ў в. Малая Машчаніца і вынеслі адтуль два металічныя ложкі, халадзільнік, газавую і чугунную пліты. А за зіму, што толькі паспела скончыцца, скралі 0,54 м3 дошкі для падлогі. Узбуджана крымінальная справа.

Малалетнія зладзюжкі. Двое сямікласнікаў з райцэнтра скралі ў магазінах райспажыўтаварыства блок цыгарэт “Вінстан”, па слоіку энергетычнага напітку “Рэдбул” і глазураваным сырку на кожнага. Праверку праводзіць ІСН РАУС.

П’яныя ногі не ўтрымалі.  У першы дзень вясны каля гадзіны ночы ў райаддзел міліцыі паступіла паведамленне бялынічаніна аб тым, што каля яго дома па вул. Набярэжная ў стане алкагольнага ап’янення на зямлі ляжыць жанчына. У адносінах да беспрацоўнай 35-гадовай жыхаркі райцэнтра складзены адміністрацыйны пратакол.

Вольга НАБОКАВА.

Последние новости

Общество

Время побед и гармонии. Гороскоп на неделю для всех знаков зодиака

15 июня 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Новая госнаграда для многодетных семей появится в Беларуси

15 июня 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Еще больше белорусских товаров появится на маркетплейсах

15 июня 2026
Читать новость
Новости Беларуси

В колледжах Беларуси начинается прием документов у поступающих на уровень профтехобразования

15 июня 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Электронные больничные введут в Беларуси с 2027 года

15 июня 2026
Читать новость
Новости района

Машинный двор в ОАО «Новая Друть» признан одним из лучших в стране

15 июня 2026
Читать новость