Темы

Са жніўня мінулага года ў калектыву ААТ “Бялыніцкае райаграпрамтэхзабеспячэнне” прыбаўленне

Са жніўня мінулага года ў калектыву ААТ “Бялыніцкае райаграпрамтэхзабеспячэнне” прыбаўленне – на першае месца працы сюды прыбылі 8 маладых спецыялістаў. У іх ліку і галоўны эканаміст сельгаспрадпрыемства Аляксандр ШАЙПАК.

Родам Аляксандр з г.п. Астрына Гродзенскай вобласці. У дзяцінстве бачыў сябе ў розных прафесіях, але перамагла любоў да лічбаў.

Паступаць вырашыў у Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію ў Горках, дзе атрымаў спецыяльнасць эканаміста.

– Першыя ўражанні ад Бялынічаў былі неадназначныя, – распавёў малады спецыяліст.

Вольны час малады спецыяліст бавіць за заняткамі спортам, удзельнічае ў спаборніцтвах або сустракаецца з сябрамі.

На працоўным месцы Аляксандр адчувае сябе цалкам упэўнена і камфортна, а пра свае будні распавядае з веданнем справы.

– Пакуль што ёсць цяжкасці. Як жа без іх? Але, лічу, самае важнае, асабліва калі робіш першыя крокі ў прафесіі, што ёсць да каго звярнуцца па дапамогу і мудрую параду, – дзеліцца ўражаннямі суразмоўца.

Гаспадарка забяспечыла новага супрацоўніка жыллём: у інтэрнаце выдзелілі пакой, ёсць усе камунальныя выгоды. Але на пытанне: ці не хоча ён застацца пасля адпрацоўкі, адказвае, што марыць вярнуцца дадому, дзе яго чакаюць родныя.

Аляксандр настойлівы і працавіты. Менавіта гэтыя важныя якасці ў любой прафесіі не толькі цэняцца, але і дапамагаюць дабівацца высокіх вынікаў і кар’ернага росту. Ён лічыць, што ў яго ўсё яшчэ наперадзе. А калі чалавек на сваім месцы, то, несумненна, праца будзе прыносіць плён і задавальненне.

                               Аліна ЦЫГАНІЙ.

                        Фота аўтара.

Последние новости

Новости района

В Белыничском районе проходит единый день информирования

19 июня 2025
Читать новость
Новости Беларуси

Министр образования сказал, что каждый родитель может сам выбирать место покупки элементов школьной формы

19 июня 2025
Читать новость
Новости Беларуси

Белстат начал подготовку к проведению следующей переписи населения

19 июня 2025
Читать новость
Год благоустройства

В Белыничском районе активно продолжаются работы по капремонту жилфонда

19 июня 2025
Читать новость
Общество

Особенности заполнения справки о том, что гражданин является обучающимся,  при обращении за пособием

19 июня 2025
Читать новость
Новости района

Семья из аг.Техтин представляет Белыничский район на областном отборочном туре «Властелин села»

18 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем