Па працы пашана
За значны ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка аб’явіў Падзяку Прэзідэнта працоўнаму калектыву СВК “Калгас “Радзіма”, які ўзначальвае заслужаны работнік сельскай гаспадаркі краіны Аляксандр Лапацентаў.
У адпаведнасці з распараджэннем кіраўніка дзяржавы, гаспадарка атрымае і каштоўны падарунак на суму да 3,2 тысячы базавай велічыні.
Адзначым, што калектыву СВК “Калгас “Радзіма” Падзякі Прэзідэнта Беларусі аб’яўляліся ў 2018, 2019 гадах.
Міхась КАРПЕЧАНКА.