Темы

Дапамога ў новым фармаце

Напружаная эпідабстаноўка ўнесла карэктывы ў дзейнасць паліклінік і сельскіх амбулаторый. Як перабудавалася на новы фармат працы Галоўчынская амбулаторыя ўрача агульнай практыкі, даведалася карэспандэнт “Зары над Друццю”.

Мэта прымаемых мер засцярогі адна – максімальна зменшыць вірусную пагрозу. І самае важнае, адзначаюць медыкі, людзі разумеюць: гаворка ідзе пра іх уласную бяспеку і тых, хто побач.

У Галоўчынскай амбулаторыі задзейнічаюць усе спосабы індывідуальнага падыходу да пацыентаў. З васьмі раніцы да гадзіны дня ўрач агульнай практыкі Святлана СІДАРЭНКА вядзе прыём у кабінеце, а затым каманда медыкаў выязджае ў аддаленыя вёскі.

Людзі, у якіх з’явіліся прыкметы вострай рэспіраторнай інфекцыі, выклікаюць доктара на дом.

– Калі нам тэлефануюць пацыенты, якія маюць павышаную тэмпературу, спрабуюць запісацца на прыём, мы пераарыентоўваем іх чакаць урача дома, – тлумачыць Святлана Сідарэнка. – Зараз адзначаецца ўздым прастудных захворванняў: ВРВІ, бранхіты…  Амаль усе захварэлыя праходзяць курс лячэння дома. Таксама прымаем неабходныя прафілактычныя меры. Усіх, хто знаходзіцца ў групе рызыкі, а гэта пажылыя людзі і інваліды, просім не наведваць людныя месцы, у тым ліку і амбулаторыю. Да іх прыязджаем самі. У нас на абслугоўванні знаходзяцца жыхары 16 вёсак, да самай далёкай больш за 15 кіламетраў. Таму нашы рэгулярныя выезды ў аддаленыя населеныя пункты – выдатная магчымасць для пажылых людзей атрымаць меддапамогу своечасова і без лішніх клопатаў. Выкананне элементарных мер бяспекі дапаможа абараніць пажылога чалавека, у якога і так аслаблены імунітэт.

На вуліцах аграгарадка ўсё часцей можна сустрэць вяскоўцаў у ахоўных масках. У сельсавеце, магазінах і іншых грамадскіх месцах ёсць антысептыкі для апрацоўкі рук і паверхняў.

Галоўная рэкамендацыя медыкаў – берагчы сябе. Загадзя паклапаціцеся, каб у хатняй аптэчцы былі супрацьвірусныя прэпараты, бо яны эфектыўныя толькі ў бліжэйшыя гадзіны пасля ўзнікнення першых сімптомаў захворвання. Калі хто-небудзь з вашых родных прастудзіўся, такія прэпараты трэба ўжываць усім членам сям’і, а хвораму пастарацца па магчымасці вылучыць асобны пакой. Для медыкаў вельмі важна, што людзі разумеюць: яны самі адказваюць за сваю бяспеку і за тых, хто знаходзіцца побач з  імі.

У мэтах забеспячэння работнікаў арганізацый раёна сродкамі індывідуальнай абароны вытворчасць медыцынскіх масак сталі ажыццяўляць у швейным цэху райста і ААТ “Бытпаслугі г. Бялынічы”. Пашыў масак праводзіцца па папярэдніх замовах.

                          Аліна ЦЫГАНІЙ.

         Фота аўтара.

Последние новости

Новости района

Семья из аг.Техтин представляет Белыничский район на областном отборочном туре «Властелин села»

18 июня 2025
Читать новость
Новости района

Концерт органной музыки прошёл в художественном музее в Белыничах

18 июня 2025
Читать новость
Новости района

Студотряд БРСМ начал работать на благоустройстве цветников и клумб в Белыничах

17 июня 2025
Читать новость
Новости района

Прокуратура информирует. Пожарная безопасность на контроле

17 июня 2025
Читать новость
Общество

Рассказывает эксперт. Взлом аккаунта – что делать?

17 июня 2025
Читать новость
Новости района

Заветные аттестаты, медали, улыбки, яркие наряды – в Белыничах прошел школьный выпускной

13 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем