Темы

Спецыяльны марафон “#спасибомедикам” запусцілі ГА “БРСМ” і “Белпошта”

Спецыяльны марафон “#спасибомедикам” запусцілі ГА “БРСМ” і “Белпошта”.

Выказаць словы падзякі ўрачам, фельчарам, санітарам і ўсім тым, хто зараз знаходзіцца на “перадавой” па недапушчэнні распаўсюджання каранавіруснай інфекцыі, можа кожны жадаючы. Для гэтага неабходна правільна ўпісаць у віншавальную паштоўку адрас медыцынскай установы, у якую накіроўваецца пасланне, абавязкова ўказаць хэштэг #спасибомедикам і, канечне, апусціць пажаданне ў паштовую скрыню.

Маркі і канверты не патрэбны, а сама паштоўка можа быць любога стылю і дызайну, нават самаробная. Супрацоўнікі пошты адсартуюць карэспандэнцыю і паставяць спецыяльны штэмпель.

Не застаўся ў баку ад марафону і райкам ГА “БРСМ”.  Прыгожыя паштоўкі са шчырымі словамі ўдзячнасці медработнікам разасланы ў 18 устаноў аховы здароўя раёна.

– Такім чынам мы кажам нашым медыкам, што мы разам з імі, што мы іх падтрымліваем, – распавядае першы сакратар райкама ГА “БРСМ” Марына ШАБУСАВА. – Тым, хто сёння на “перадавой” абароны здароўя, будзе прыемна ведаць, што іх паважаюць, помняць і разумеюць важнасць і значымасць іх працы.

                    Вольга НАБОКАВА.

            Фота аўтара.

Последние новости

Новости района

Белыничский район принимал участников областной встречи мелиораторов

12 сентября 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Что покупают белорусы: какие новые авто и электромобили в лидерах за 8 месяцев

11 сентября 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Приглашаем к участию: III Международная выставка ЖКХ «НАШ ДОМ» в Минске

11 сентября 2026
Читать новость
Новости района

У белыничан есть возможность открыть своё дело с господдержкой

11 сентября 2026
Читать новость
Новости района

В ОАО «Новая Друть» уборка картофеля в самом разгаре

11 сентября 2026
Читать новость
Новости района

В Белыничском районе начался сезон сельскохозяйственных ярмарок

11 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем