Темы

Маленькімі крокамі да вялікага выніку

На фінальным этапе знаходзяцца рамонтныя работы ў скверы па вуліцы Якубоўскага райцэнтра, больш вядомым як “Глінішча”. У ліку іншых ён падлягае рамонту ў рамках падрыхтоўкі горада да XXVII Дня беларускага пісьменства.

У якасці падраднай арганізацыі аб’екта выступіла ДЭУ-74. Па словах начальніка ЛДД Мікалая БУРАГА, тут пакладзена 800 кв м тратуарнай пліткі, якая замяніла пакрыццё яшчэ савецкага ўзору, у тым ліку з’явіўся дадатковы тратуар уздоўж аўтамабільнай стаянкі. Таксама ўстаноўлена 750 метраў бардзюра. На змену былой вялікай пясочніцы, што знаходзілася ў цэнтры сквера, прыйшлі 44 кв м больш зручнага гумавага пакрыцця, дзе, як і раней, размесціцца дзіцячая гульнявая пляцоўка.

Да слова, у цяперашні час супрацоўнікі ДЭУ-74 выконваюць работы па рамонце асфальтавага пакрыцця,   укладцы тратуараў і бардзюраў па вуліцы Калініна ў прамежку яе ад вул. Ленінская да вул. Целешава, а таксама на дваравой тэрыторыі дома № 32 па вул. Савецкая, якая будзе здадзена ў эксплуатацыю напрыканцы красавіка.

                                                        Вольга НАБОКАВА.

         Фота аўтара.

Последние новости

Калейдоскоп

Гороскоп на неделю для всех знаков зодиака

14 сентября 2026
Читать новость
Новости района

Белыничская команда членов «Белой Руси» принимает участие в областном турслёте

12 сентября 2026
Читать новость
Новости района

Белыничский район принимал участников областной встречи мелиораторов

12 сентября 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Что покупают белорусы: какие новые авто и электромобили в лидерах за 8 месяцев

11 сентября 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Приглашаем к участию: III Международная выставка ЖКХ «НАШ ДОМ» в Минске

11 сентября 2026
Читать новость
Новости района

У белыничан есть возможность открыть своё дело с господдержкой

11 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем