Темы

Інтэрнат не будзе пуставаць

Жыхары райцэнтра ўжо не адзін месяц назіраюць, як змяняюцца Бялынічы да будучага свята – ХХVІІ Дня беларускага пісьменства.

Многія аб’екты літаральна на вачах перажываюць маштабную рэканструкцыю. Не абмінулі змены і будынак інтэрната былога ПЛ № 17, што па вуліцы Мічурына.

Па інфармацыі дырэктара КУДП     “Упраўленне капітальным будаўніцтвам Бялыніцкага раёна” Андрэя ЕРАШЭНКІ, гэты аб’ект увайшоў у абласную інвестыцыйную праграму. На рэканструкцыю інтэрната выдзелена каля 3 млн рублёў. Там будзе праведзена поўная перапланіроўка пад кватэры, якія атрымаюць статус арэнднага жылля. Запланаваны таксама работы па ўцяпленні фасада, прыбудова лоджый, рэканструкцыя даху і добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі.

Тэндар на правядзенне работ выйграла ААТ “Прамжылбуд” г. Магілёва. Майстар будаўніча-мантажных работ таварыства Сяргей ІГНАТОВІЧ інфармуе, што ў верасні бягучага года дом будзе здадзены ў эксплуатацыю.

–  Цяпер ідзе пракладка неабходных інжынерных камунікацый, на цеплатрасе, напрыклад, састарэлыя трубы цепласеткі замяняюцца на сучасныя эканамічныя ПІ-трубы. Паралельна з гэтым вядзецца ўцяпленне фасада, узвядзенне ўнутраных сцен і перагародак. На чарзе – рэканструкцыя даху.

Адначасова з гэтымі работамі працаўнікі Круглянскай ПМК № 266 вядуць пракладку веладарожкі і тратуара.

Усяго ў будынку інтэрната будуць зроблены 59 адна- і двухпакаёвых кватэр з аддзелкай “пад ключ”.

                         Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

                         Фота аўтара.

 

Последние новости

Калейдоскоп

Гороскоп на неделю для всех знаков зодиака

14 сентября 2026
Читать новость
Новости района

Белыничская команда членов «Белой Руси» принимает участие в областном турслёте

12 сентября 2026
Читать новость
Новости района

Белыничский район принимал участников областной встречи мелиораторов

12 сентября 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Что покупают белорусы: какие новые авто и электромобили в лидерах за 8 месяцев

11 сентября 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Приглашаем к участию: III Международная выставка ЖКХ «НАШ ДОМ» в Минске

11 сентября 2026
Читать новость
Новости района

У белыничан есть возможность открыть своё дело с господдержкой

11 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем