Темы

Заслужыў дастойную ўзнагароду

Чарговы герой творчага праекта  райгазеты “Чалавек працай слаўны” Віктар ВАЛЧКОЎ жывё ў вёсцы Заполле. Туды і адправілася карэспандэнт газеты “Зара над Друццю”, каб пазнаёміцца з руплівым працаўніком і распавесці аб ім чытачам.

Вясковы падворак сустрэў па-вясноваму цёплым і прыветлівым сонейкам. Віктар Пятровіч з самага ранку быў на нагах, займаўся рамонтам аўтамабіля.

– З тэхнікай пасябраваў яшчэ ў юнацтве, – распавёў Віктар   Валчкоў. – Маці адна выхоўвала мяне з братам. Я скончыў Замачульскую васьмігодку, стаў вучыцца ў Запольскай дзесяцігодцы. Але маці цяжка захварэла, таму давялося застацца дома і дапамагаць ёй.

Віктар Пятровіч скончыў курсы вадзіцеляў у Магілёве і стаў працаваць у тадышнім саўгасе “Падзевічы”.

У 1974 годзе пасля службы ў арміі вярнуўся ў роднае Замачулле. У саўгасе яму выдзелілі грузавы аўтамабіль ЗІЛ-133. Затым працаваў на аўтамабілі ГАЗ-53. Адвозіў зерне ад камбайнаў, перавозіў розныя іншыя грузы, выпраўлялі яго і ў далёкія камандзіроўкі. Працы для вадзіцеля ў гаспадарцы заўсёды было шмат, дый вытрымаць цэлы дзень паездку за рулём па палявых дарогах не кожнаму пад сілу.

Замацаваную тэхніку Віктар Валчкоў трымаў ва ўзорным парадку, своечасова рамантаваў, працяглых прастояў не дапускаў. Таму карыстаўся заслужанай павагай кіраўніцтва саўгаса “Падзевічы”, неаднаразова ўзнагароджваўся граматамі, грашовымі прэміямі. У 1986 годзе за шматгадовую адказную працу Віктар Пятровіч удастоіўся высокай адзнакі – ордэна Працоўнай Славы ІІІ ступені.

У Замачуллі сустрэў і свой лёс – жонку Ганну Сцяпанаўну. Яна працавала ў мясцовай бібліятэцы. У хуткім часе пасля вяселля пераехалі жыць у Заполле. З жонкай у згодзе жывуць вось ужо 44 гады, вырасцілі траіх дзяцей. Зараз Валчковы знаходзяцца на заслужаным адпачынку, даглядаюць невялікую хатнюю гаспадарку і дапамагаюць  гадаваць шасцярых унукаў.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара.

Последние новости

Общество

Время побед и гармонии. Гороскоп на неделю для всех знаков зодиака

15 июня 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Новая госнаграда для многодетных семей появится в Беларуси

15 июня 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Еще больше белорусских товаров появится на маркетплейсах

15 июня 2026
Читать новость
Новости Беларуси

В колледжах Беларуси начинается прием документов у поступающих на уровень профтехобразования

15 июня 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Электронные больничные введут в Беларуси с 2027 года

15 июня 2026
Читать новость
Новости района

Машинный двор в ОАО «Новая Друть» признан одним из лучших в стране

15 июня 2026
Читать новость