Темы

Адразу дзве рэспубліканскія акцыі ратавальнікаў не пакінуць без увагі дзяцей і пажылых людзей гэтым летам

Цыкл мерапрыемстваў “Канікулы без дыму і агню” пройдзе для дзяцей, а мерапрыемствы ўжо традыцыйнай акцыі “З клопатам аб малой радзіме” дапамогуць людзям сталага ўзросту з карысцю правесці летні час. Акцыя пройдзе ў два этапы – з чэрвеня па ліпень і з верасня па кастрычнік: у вёсках, гарадах, садовых таварыствах і аграсядзібах.

Мэта яе – папярэджанне ўзгаранняў з-за неасцярожнага абыходжання з агнём і гібелі на пажарах людзей сталага ўзросту.

Спецыяльна для іх распрацаваны новыя фарматы мерапрыемстваў, у якіх знойдзецца месца не толькі святу, але і раскрыццю творчых здольнасцей насельніцтва.

Напрыклад, правядзенне агляду-конкурсу “Ландшафтны дызайн ад МНС” на лепшае афармленне ўласнага ўчастка ці аграсядзібы. Пры стварэнні бяспечнага ўчастка будуць      улічвацца фантазія аўтараў, крэатыўны падыход, выкарыстанне розных відаў матэрыялаў і цікавых архітэктурных форм і многае іншае.

Супрацоўнікі МНС арганізуюць таксама рассылку “бяспечнай” карэспандэнцыі з рэкамендацыямі па супрацьпажарнай і ўласнай бяспецы.

Шмат тэматычных мерапрыемстваў запланавана для жыхароў сельскіх населеных пунктаў, асабліва аддаленых. Ратавальнікі правядуць работу па маршрутах руху мабільных магазінаў праз праект “Аўталаўка бяспекі”. Сумесна з актывістамі і прадстаўнікамі зацікаўленых арганізацый яны праедуць па вёсках і ў месцах прыпынку аўтамагазінаў разгорнуць інтэрактыўныя пляцоўкі, правядуць майстар-класы па аказанні першай дапамогі.

Такім чынам, жыхары нават самых аддаленых куткоў раёна не застануцца ў баку ад мерапрыемстваў, арганізаваных ратавальнікамі.

Пры паляпшэнні эпідэміялагічнай абстаноўкі плануецца правесці ў сельскай мясцовасці і горадзе тэматычныя “Кірмашы бяспекі”.

Галоўнай аўдыторыяй акцыі “Канікулы без дыму і агню”, якая прадоўжыцца да 21 жніўня, стануць юныя наведвальнікі прышкольных лагераў. Большасць мерапрыемстваў для іх пройдзе ў анлайн-фармаце. Гэта бяспечныя квізы, майстар-класы, віртуальныя экскурсіі па цэнтрах бяспекі, музеях і пажарных часцях, гульні “Дзе логіка?”, “Сакрэт бяспекі” і іншыя. На базе пажарнай часці запланавана правядзенне гульні “Школа юных ратавальнікаў”.

Мерапрыемствы абедзвюх акцый закрануць і актыўных карыстальнікаў сацыяльных сетак. На спецыялізаваных інтэрнэт-старонках будзе размешчана шмат цікавай і карыснай інфармацыі для карыстальнікаў любога ўзросту.

   Ілья ЦІКУНОЎ,

            старшы інжынер РАНС.

Последние новости

Экономика

МАРТ провел мониторинг 11 рынков страны. Какие нарушения выявлены? 

11 февраля 2026
Читать новость
Общество

Витамины группы В: как правильно принимать и как распознать гипервитаминоз

11 февраля 2026
Читать новость
Общество

О декларировании гражданами доходов, полученных в 2025 году

11 февраля 2026
Читать новость
Общество

Вниманию субъектов хозяйствования, осуществляющих розничную торговлю безалкогольными напитками и соками

11 февраля 2026
Читать новость
Новости района

Малыши — в заботе и тепле

11 февраля 2026
Читать новость
РОЧС информирует

Как избежать пожара от электроприборов и электропроводки

11 февраля 2026
Читать новость