Темы

Першы працоўны год. Як гэта было

Кожны год на прадпрыемствы і ў арганізацыі нашага раёна прыходзяць маладыя спецыялісты.

Выпускнікі ВНУ і ССНУ акунаюцца ў дзіўны свет вопыту старэйшых калег і практычнай рэалізацыі набытых тэарэтычных ведаў. Карэспандэнт раённай газеты даведаўся, як прайшоў першы год працы ў выхавальніцы ясляўсадзіка № 7 райцэнтра Вікторыі МІСЮК.

Чаму вырашылі стаць выхавальніцай?

– Першапачаткова хацела звязаць сваё жыццё з псіхалогіяй. Але мне заўсёды падабалася праводзіць час з дзецьмі, я іх вельмі люблю. Вось і выбрала адпаведную прафесію. Скончыла факультэт дашкольнай адукацыі БДПУ імя Максіма Танка.

Люблю дзяцей за іхнюю адкрытасць да ўсяго новага, праўдзівыя эмоцыі, якія яны не баяцца паказваць. У іх неверагодная энергія жыцця.

– Размеркаванне ў Бялынічы было рашэннем універсітэта або ваш выбар?

– Гэта мой выбар. Я родам з вёскі Прыхабы. У Мінску, вядома, шмат чаго цікавага, але ў душы заўсёды хацела вярнуцца на малую радзіму.

– Як вас прынялі на вашым першым працоўным месцы? Ці ўзнікалі нейкія цяжкасці?

– Мяне прынялі вельмі добра, патлумачылі кожную дробязь, адказалі на ўсе пытанні. Я ўжо працавала ў двух дзіцячых садках падчас вытворчай практыкі. А цяпер ведаю, што магу звярнуцца за педагагічнай дапамогай да больш дасведчаных калег, якія заўсёды падкажуць, што рабіць. За гэта ім вялікі дзякуй! Загадчыца ясляў-садзіка № 7 райцэнтра Алена БАРАШКОВА таксама не пакідае без увагі, заўсёды цікавіцца, як справы ў маладых спецыялістаў.

– Бацькі дзяцей нярэдка ўскладняюць працу выхавальнікам. Вы сутыкаліся з такімі? Як удаецца пазбягаць канфліктаў?

– Усе мы розныя, са сваімі складанасцямі, праблемамі. Але вырашаць любую сітуацыю дапамагае добразычлівы настрой, спакойны дыялог, у якім вырашаюцца ўсе непаразуменні. Бацькі маіх выхаванцаў зацікаўлены ў гарманічным развіцці сваіх дзяцей. З іх боку заўсёды адчуваю паважлівае, добразычлівае стаўленне, і сама адношуся да іх гэтак жа.

– Праца з дзецьмі – гэта заўсёды нешта новае. Ніколі не ведаеш, чаго чакаць. А ці былі за час працы ў садзіку выпадкі, якія асабліва запомніліся?

– Дзеці – гэта адкрытасць, непасрэднасць, творчасць. Цікавых эпізодаў хапае. Напрыклад, падчас маёй размовы пра вайну, пра тое, што некаторыя дзяўчынкі былі медсёстрамі, а хлопчыкі – салдатамі, чатырохгадовая Ліза кажа: “Ніякай медсястрой я не буду, стану мамай і буду рабіць сабе пазногці”.

– Чым захапляецеся ў вольны ад працы час?

– Акрамя звычайных спраў, такіх, як адпачынак, прагулкі, вывучаю англійскую мову і праграмаванне.

– Плануеце і далей працаваць у дзіцячым садку № 7?

– На дадзены момант мяне ўсё задавальняе. А далей… Жыццё падкажа…

        Дзмітрый ЦІХАНАЎ.

        Фота аўтара.

 

 

Последние новости

Новости района

Сводка происшествий в Белыничском районе за неделю

20 июня 2025
Читать новость
Новости Беларуси

В Беларуси с 1 июля начнется прием заявлений на единовременную выплату для многодетных семей

20 июня 2025
Читать новость
Президент

Белорусы смогут приобретать в собственность арендное жилье

20 июня 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничском районе проходит единый день информирования

19 июня 2025
Читать новость
Новости Беларуси

Министр образования сказал, что каждый родитель может сам выбирать место покупки элементов школьной формы

19 июня 2025
Читать новость
Новости Беларуси

Белстат начал подготовку к проведению следующей переписи населения

19 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем