Темы

“З людзьмі заўсёды можна знайсці паразуменне”, – упэўнена старшыня Лебядзянкаўскага сельсавета Вольга МАРДАЧОВА.

“З людзьмі заўсёды можна знайсці паразуменне”, –  упэўнена старшыня Лебядзянкаўскага сельсавета Вольга МАРДАЧОВА.

Аб тым, чым жыве гэты орган мясцовага самакіравання і што хвалюе вяскоўцаў сёння, Вольга Іванаўна распавяла карэспандэнту раённай газеты.

– Роля сельскіх Саветаў у жыцці вясковага насельніцтва заўсёды была даволі вялікая і цяперашні час – не выключэнне. Вам як старшыні даводзіцца быць і кантралюючым органам, і выканаўцай, а яшчэ…

– …Дарадцай, справаводам, рабочым і нават у нейкім сэнсе суддзёй. Такія гісторыі, калі не мірацца суседзі, у нашым сельсавеце здараюцца нярэдка. Спрабуючы прымірыць канфліктуючыя бакі, ты павінен усебакова вывучыць праблему, знайсці правільныя шляхі яе вырашэння і пры гэтым прытрымлівацца заканадаўства. З другога боку, вельмі шкада людзей, якія распачынаюць сваркі літаральна на пустым месцы.

– Лебядзянкаўскі сельсавет не самы вялікі па тэрыторыі і не густанаселены. Чым жыве зараз гэты куточак Бялыніччыны?

– У нас налічваецца 18 населеных пунктаў. Напачатку года ў іх пражывала крыху больш за 890 чалавек. Прычым, 4 вёскі і пасёлкі амаль нежылыя.

Тое, што сельскае насельніцтва паступова змяншаецца, безумоўна, сумны факт. Сёлета ў сувязі з аптымізацыяй закрываецца Лебядзянкаўскі ВПК  ДС ПШ і паўстала пытанне, дзе размясціць бібліятэку і ФАП, якія дагэтуль знаходзіліся ў будынку. Для бібліятэкі знайшлося месца ў памяшканні сельсавета, дзе яна была раней. Пад ФАП, як варыянт, знайшлі прыватны дом, абсталяваны неабходнымі камунальнымі камунікацыямі. Але сутыкнуліся з праблемай пераводу жылля ў памяшканне грамадскага карыстання. Нядаўна агучыла гэта пытанне на сустрэчы губернатара Леаніда ЗАЙЦА з бялынічанамі. Ён паабяцаў дапамагчы.

Яшчэ адна праблема – рамонт дарогі да вёскі Барок. Па ёй некалькі разоў на тыдзень ходзіць рэйсавы аўтобус, асфальтавае пакрыццё знаходзіцца не ў самым лепшым стане. Жыхары навакольных вёсак неаднойчы звярталіся ў сельсавет і райвыканкам. Зараз спрабуем вырашыць і гэту праблему.

– Нашу краіну чакае важная грамадская падзея – выбары Прэзідэнта. Як адносяцца да яе вяскоўцы?

– На тэрыторыі нашага сельсавета знаходзяцца 2 участкі для галасавання: у аграгарадку Свяцілавічы і ў в. Лебядзянка. Выбарчая актыўнасць жыхароў заўсёды высокая, бо да праяўлення сваёй грамадзянскай пазіцыі яны адносяцца з вялікай увагай. У бягучай выбарчай кампаніі, напрыклад, да нас паступіла некалькі зваротаў ад дачнікаў, якія прыехалі ў сельскую мясцовасць на сезон, каб ім прадаставілі магчымасць прагаласаваць па месцы знаходжання. І яны былі ўключаны ў спісы выбаршчыкаў. Для тых вяскоўцаў, хто не зможа наведаць стацыянарны выбарчы ўчастак, будзе арганізавана галасаванне на доме.

– Распавядзіце пра ўзаемадзеянне мясцовай улады з жыхарамі сельсавета і арганізацыямі, якія тут размешчаны.

– На тэрыторыі нашага сельсавета знаходзяцца землі ААТ “Бялыніцкае райаграпрамтэхзабеспячэнне”. Раней справы ў гаспадарцы ішлі, так бы мовіць, не вельмі, але сёлета становішча пачало выпраўляцца. Працаўнікі сельгаставарыства ўтрымліваюць у добрым стане свае палі і тэрыторыю вакол іх, навялі парадак на тэрыторыі МТК “Прыхабы”, дапамаглі добраўпарадкаваць могілкі ў Свяцілавічах. Напярэдадні Дня Незалежнасці звярталася да іх з просьбай дапамагчы абкасіць тэрыторыю вакол мемарыяльнага комплексу “Стэфанова”. Яны не адмовілі.

Увогуле, самай важнай функцыяй мясцовай улады лічу цеснае ўзаемадзеянне з людзьмі. Калі звяртаюся да вяскоўцаў з просьбамі аб дапамозе, напрыклад, побач з уласным домаўладаннем абкасіць траву на тэрыторыі грамадскага карыстання ці смецце прыбраць, яны не адмаўляюцца гэта зрабіць.

Адзначу грамадзянскую актыўнасць жыхароў вёсак Гута і Студзёнкі. У лютым жыхары Гуты талакой пабудавалі агароджу вакол вясковых могілак. Гэта была іх ініцыятыва, якую сельскі Савет падтрымаў. У Студзёнках вяскоўцы па ўласным жаданні адрамантавалі калодзеж, пафарбавалі і паставілі побач з ім лавачку.

Усе мы разумеем, што грошы з неба не падаюць, але шмат чаго можна паспяхова зрабіць на месцы, калі аб’яднаць свае магчымасці, сілы і жаданні.

             Гутарыла Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

             Фота аўтара.

 

 

 

Последние новости

Новости района

19 мая в нашей стране отмечается День пионерии

19 мая 2024
Читать новость
Сельское хозяйство

Праздничное мероприятие по случаю окончания весенних сельхозработ стал ключевым событием агрогородка Вишов этого дня

18 мая 2024
Читать новость
Сельское хозяйство

Праздник окончания весенних сельхозработ отмечают сегодня в СПК «Колхоз «Родина»

18 мая 2024
Читать новость
РОВД информирует

В Беларуси проходит специальная программа «Детство без насилия», направленная на борьбу с педофилией

18 мая 2024
Читать новость
Новости области

Могилевский облисполком изучает мнения населения о летне-оздоровительной кампании и занятости для несовершеннолетних

18 мая 2024
Читать новость
Новости района

В Белыничском межрайотделе Государственного комитета судебных экспертиз новый начальник

17 мая 2024
Читать новость
Общество

18 мая пройдут прямые телефонные линии

17 мая 2024
Читать новость
Главное

Лукашенко и Алиев посещают возрождаемые территории Азербайджана

17 мая 2024
Читать новость
Общество

Профилактические меры опасных болезней животных

17 мая 2024
Читать новость
Новости Беларуси

С 1 июля изменятся нормы времени и расхода материалов на платные медуслуги по стоматологии

17 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Новости района

Фотофакт: белыничане отмечают День Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Новости района

Мобильная фотовыставка «Чудеса случаются!» начала свою работу в СШ №1 имени Н.И.Пашковского

6 мая 2024
Стрелка вверх
Новости района

Творческое мероприятие прошло в детском саду №9 агрогородка Вишов ко Дню Великой Победы

7 мая 2024
Стрелка вверх
Новости Беларуси

Эксперты ответили на вопросы о новеллах в законодательстве, регулирующем деятельность предпринимателей

7 мая 2024
Стрелка вверх
Главное

Лукашенко летит с рабочим визитом в Россию 8-9 мая

7 мая 2024
Стрелка вверх
Новости района

Память безвинно погибших в годы Великой Отечественной войны почтили митингом в деревне Малиновка

8 мая 2024
Стрелка вверх
Новости района

Благоустройство города не останавливается ни на минуту: ремонт жилищного фонда включает 7 объектов, в том числе в сельской местности

8 мая 2024
Стрелка вверх
Новости района

8 мая Анатолий Малашко проведет выездной прием граждан

6 мая 2024
Стрелка вверх