Темы

У верасні аграрыі раёна занятыя ў сельгасработах пад самую завязку

Увосень – работ восем! А рук, на жаль, толькі дзве, – хочацца дадаць да вядомай народнай прыказкі. Але і дзвюма рукамі можна зрабіць шмат.

У верасні аграрыі раёна занятыя ў сельгасработах пад самую завязку. У гаспадарках актыўным ходам ідзе нарыхтоўка кармоў, вядзецца ўздым зябліва, пасеў азімых культур.

Галоўны аграном ААТ “Бялыніцкае райаграпрамтэхзабеспячэнне” Іван ГАЙДУРАЎ не хавае лёгкага хвалявання: на момант нашай з ім сустрэчы ў гаспадарцы поўным ходам ішла ўборка грэчкі. Патрэбна ўсяго некалькі пагодных дзён, каб яе ўбраць. Надвор’е і сапраўды радуе цяплом, справа толькі за тым, каб тэхніка не падвяла.

– Грэчкі пасеялі сёлета толькі 56 гектараў, – распавядае Іван Міхайлавіч. – У наступным годзе плануем  павялічыць плошчу пад яе. Большасць земляў у таварыстве лёгкія, пясчаныя, таму стараемся рабіць упор на тыя культуры, якія там добра растуць. Зараз вядзём актыўны пасеў азімых культур, фарміруем ураджай будучага года.

Іван Гайдураў працуе ў гаспадарцы ўсяго год. Да гэтага шчыраваў аграномам у Клічаўскім раёне, але жыццёвыя абставіны змусілі яго вярнуцца на малую радзіму, на Бялыніччыну. Па яго прыбыцці справы ў раслінаводчай галіне райаграпрамтэхзабеспячэння знаходзіліся не ў самым лепшым стане. Зараз сітуацыя пакрысе выпраўляецца.

Нягледзячы на розныя складанасці, у таварыстве створаны насенны фонд зерневых культур, уводзяцца ў эксплуатацыю землі, што доўгі час пуставалі, палі своечасова праходзяць запланаваныя этапы апрацоўкі.

– Галоўная задача на сённяшнім этапе – закласці трывалую кармавую базу для жывёлы, – дзеліцца бягучымі планамі Іван Міхайлавіч. – Тут усё завязана ў ланцужок: добрыя кармы – гэта малако і мяса, прадукцыя жывёлаводства – грошы, а яшчэ – каштоўная арганіка. Грошы – гэта і зарплата, і своечасовае абслугоўванне, і рамонт сельгастэхнікі. Арганічныя ўгнаенні ў сваю чаргу ствараюць перадумовы добрага ўраджаю. Важны і чалавечы фактар, праца механізатараў. Упэўнены, што прафесіяналізму ў іх не адняць.

– Каб з зямлі шмат узяць, ёй трэба і многа аддаць! – рэзюмуе аграном.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара.

Последние новости

Новости района

Белыничская команда членов «Белой Руси» принимает участие в областном турслёте

12 сентября 2026
Читать новость
Новости района

Белыничский район принимал участников областной встречи мелиораторов

12 сентября 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Что покупают белорусы: какие новые авто и электромобили в лидерах за 8 месяцев

11 сентября 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Приглашаем к участию: III Международная выставка ЖКХ «НАШ ДОМ» в Минске

11 сентября 2026
Читать новость
Новости района

У белыничан есть возможность открыть своё дело с господдержкой

11 сентября 2026
Читать новость
Новости района

В ОАО «Новая Друть» уборка картофеля в самом разгаре

11 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем