Темы

У верасні бягучага года змянілася арганізацыя правіл дарожнага руху па вуліцы Мічурына райцэнтра

У верасні бягучага года змянілася арганізацыя правіл дарожнага руху па вуліцы Мічурына райцэнтра.

У прыватнасці, на скрыжаванні з вуліцай  Якубоўскага з’явіўся светлафор, які зараз рэгулюе дарожны рух каля СШ № 2, інтэрната ПМК-241 і жылых дамоў.

– З вучнямі і педагогамі абедзьвюх школ былі праведзены інфармацыйна-прафілактычныя гутаркі, патлумачаны ПДР і адказнасць за іх невыкананне, – распавёў карэспандэнту райгазеты інспектар АДАІ РАУС  Яўген Старавойтаў. – Але калі пешаходы адказна аднесліся да новаўвядзенняў, некаторыя вадзіцелі не жадаюць мяняць свае звычкі і імчаць на чырвонае святло.

За парушэнне патрабаванняў сігналаў рэгулявання дарожнага руху па ч 1 арт. 18.14 КаАП да адміністрацыйнай адказнасці з пачатку верасня быў прыцягнуты 1 вадзіцель.

Паважаныя вадзіцелі і пешаходы! Будзьце ўважлівымі пры руху ў горадзе, звяртайце асаблівую ўвагу на знакі і сігналы светлафораў, строга выконвайце правілы дарожнага руху!

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара.

Последние новости

Новости района

В Техтине прошел брендовый праздник «Живой родник Техтинских берёз»

20 апреля 2026
Читать новость
Новости района

В Белыничском районе произошел пожар

18 апреля 2026
Читать новость
Новости района

В Белыничах прошёл районный слёт юных спасателей-пожарных

18 апреля 2026
Читать новость
Новости района

Белыничский район участвует в республиканском субботнике

18 апреля 2026
Читать новость
Культура

В Белыничах прошел межрегиональный фестиваль «Золотая мелодия»

17 апреля 2026
Читать новость
Новости района

В Белыничах прошла молодежная ярмарка вакансий

17 апреля 2026
Читать новость