Темы

Праца на апярэджанне

Прафілактыка наркаманіі, тытунекурэння, алкагалізму і іншых залежнасцей з’яўляецца прыярытэтным напрамкам у выхаваўчай рабоце супрацоўнікаў РАУС.

З мэтай прафілактыкі распаўсюджвання курыльных сумесяў і псіхатропных рэчываў у СШ №1 імя             М.І. Пашкоўскага прайшло інфармацыйна-асветніцкае мерапрыемства для падлеткаў.

Перад школьнікамі выступіў першы намеснік начальніка РАУС Аляксандр ДРАЗДОЎ з лекцыяй пра шкоду і наступствы ўжывання наркотыкаў і псіхатропаў.

– Варта ведаць, што легальных або не забароненых наркотыкаў, у тым ліку курыльных сумесяў на тэрыторыі Беларусі няма! На асобных сайтах у інтэрнэце паказана, што курыльная сумесь легальная – гэта няправільная інфармацыя, – падкрэсліў Аляксандр Міхайлавіч.

Таксама Аляксандр Драздоў нагадаў аб адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці за ўжыванне і продаж забароненых рэчываў.

Напрыклад, за продаж наркотыкаў і псіхатропаў, згодна з арт. 327 КК Беларусі, пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі да 25 гадоў. А за ўжыванне наркатычных рэчываў, згодна з арт. 328-2 КК Беларусі, можна атрымаць 2 гады турмы.

Старшы оперупаўнаважаны групы па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі РАУС Ігар БАРАНЧУК заклікаў падлеткаў памятаць аб адміністрацыйнай адказнасці, якая пагражае кожнаму, хто вырашыць вырошчваць на агародзе забароненыя рэчывы, у тым ліку мак. За гэта прадугледжаны арт. 16.1 КаАП Беларусі, згодна з якім пасеў і вырошчванне забароненых раслін караецца штрафам у памеры да 20 бв.

      Аліна ЦЫГАНІЙ.

    

Последние новости

Новости района

Белыничская команда членов «Белой Руси» принимает участие в областном турслёте

12 сентября 2026
Читать новость
Новости района

Белыничский район принимал участников областной встречи мелиораторов

12 сентября 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Что покупают белорусы: какие новые авто и электромобили в лидерах за 8 месяцев

11 сентября 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Приглашаем к участию: III Международная выставка ЖКХ «НАШ ДОМ» в Минске

11 сентября 2026
Читать новость
Новости района

У белыничан есть возможность открыть своё дело с господдержкой

11 сентября 2026
Читать новость
Новости района

В ОАО «Новая Друть» уборка картофеля в самом разгаре

11 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем