Темы

Сёння ў аграгарадку Іскра Ланькаўскага сельсавета прайшла ўрачыстая цырымонія пуску прыроднага газу

Сёння ў аграгарадку Іскра Ланькаўскага сельсавета прайшла ўрачыстая цырымонія пуску прыроднага газу

Удзел у знамянальнай падзеі для жыхароў двух суседніх аграгарадкоў, Іскра і Ланькаў, прынялі член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі, генеральны дырэктар ДВА па паліве і газіфікацыі “Белпалівагаз” Аляксей Кушнарэнка, старшыня райвыканкама Васіль Захарэнка, дырэктар РУП “Магілёўаблгаз” Аляксандр Пылаеў.

У адпаведнасці з Дзяржаўнай праграмай “Камфортнае жыллё і спрыяльны асяродак на 2016 – 2020 гады”, для газіфікацыі гэтых населеных пунктаў пабудавана 13,7 кіламетра міжпасялковага і размеркавальнага газаправодаў высокага ціску. Работнікі ААТ “Магілёўгазбуд” увесь аб’ём будаўнічых работ выканалі за тры месяцы, замест прадугледжаных нарматывам чатырох.

У выніку, на Бялыніччыне цяпер застаецца толькі адзін з сямі аграгарадкоў, Свяцілавічы, насельніцтва якога пакуль яшчэ не забяспечана прыродным газам. Па словах Аляксея Кушнарэнкі, і гэта праблема ў самы бліжэйшы час будзе вырашана.

Міхась КАРПЕЧАНКА.

Фота аўтара.

 

Последние новости

Культура

В Белыничах прошел межрегиональный фестиваль «Золотая мелодия»

17 апреля 2026
Читать новость
Новости района

В Белыничах прошла молодежная ярмарка вакансий

17 апреля 2026
Читать новость
Общество

Некогда скучать старосте деревни Заполье Лилии Лазаревой

17 апреля 2026
Читать новость
Новости района

В Белыничах начал работу сервис «А1 Такси»

17 апреля 2026
Читать новость
Общество

Жизнедеятельность населения Белыничского района в центре внимания

17 апреля 2026
Читать новость
Новости района

Расписание движения автобусов в Белыничском районе на Радуницу

17 апреля 2026
Читать новость