Темы

Трэці на Магілёўшчыне

Трэці на Магілёўшчыне

У чацвёрты раз конкурс прафесійнага майстэрства “Магілёўскі майстар” сярод вадзіцеляў смеццявозаў жыллёва-камунальных гаспадарак Прыдняпроўскага краю прайшоў на базе абласнога аўтадрома ДТСААФ.

Арганізатарам конкурсу з’яўляецца абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў. А сёлетнімі ўдзельнікамі прафесійнага спаборніцтва сталі 20 вадзіцеляў спецмашын прадпрыемстваў жыллёва-камунальнай гаспадаркі з усіх рэгіёнаў Магілёўшчыны. Сярод іх быў і вадзіцель смеццявоза БУКП “Жылкамгас” Уладзімір КАЗЛОЎ. Да слова сказаць, Уладзімір Васільевіч удзельнічае ў гэтым конкурсе з пачатку яго правядзення і нязменна займае прызавыя месцы. Не выключэннем стаў для яго і сёлетні. Але аб усім па парадку.

Канкурсантам трэба было прайсці два этапы прафесійнага спаборніцтва: тэарэтычны і практычны. Заданні першага этапа ўключалі ў сябе дэманстрацыю ведання Правілаў дарожнага руху, майстэрства выкарыстання тэхналагічных прылад і тэхнічнага абслугоўвання аўтамабіля. На другім яго ўдзельнікі паказвалі ўласныя навыкі кіравання смеццявозам.

– На аўтадроме абласнога ДТСААФ, – распавёў журналісту газеты Уладзімір Казлоў, – вадзіцелі дэманстравалі некалькі элементаў кіравання: габарытную змейку, рух па габарытным тунэлі, пастаноўку аўтамабіля заднім ходам у бокс, дыяганальную паркоўку і іншыя.

Па інфармацыі старшыні Магілёўскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў Паўла ЖУЙКОВА, сваё прафесійнае майстэрства паказвалі як вопытныя вадзіцелі смеццявозаў, так і тыя, хто нядаўна прыйшоў у гэту прафесію. Да слова сказаць, для ўдзелу ў конкурсе няма ўзроставых абмежаванняў. Дзейнічае толькі адна абавязковая ўмова: адсутнасць у вадзіцеля за апошні год фактаў ДТЗ, парушэнняў працоўнай і вытворчай дысцыпліны.

Па дамоўленасці з кіраўніцтвам Мінскага аўтамабільнага завода ўдзельнікі конкурсу змаглі пазнаёміцца і з новымі ўзорамі спецтэхнікі айчыннай вытворчасці.

Уладзімір Казлоў у конкурсе прафесійнага майстэрства “Магілёўскі майстар” 2020 года сярод вадзіцеляў смеццявозаў жыллёва-камунальных гаспадарак па выніках двух яго этапаў заняў ганаровае ІІІ месца. Таксама ён адзначаны і Дыпломам ІІ ступені па веданні Правілаў дарожнага руху.

Пераможцы спаборніцтваў узнагароджаны дыпломамі, грашовымі прэміямі і каштоўнымі падарункамі.

– Акрамя таго, кіраўнікам арганізацый, чые супрацоўнікі атрымалі перамогу ў конкурсе, рэкамендавана ўстанавіць надбаўкі да тарыфных акладаў за прафесійнае майстэрства: за 1-е месца – 15%, 2-е месца – 10% і 3-е – 5%, – адзначыў Павел Жуйкоў.

Уладзімір Казлоў расказаў, што ўдзел у конкурсе “Магілёўскі майстар” стымулюе яго на дасканалае авалоданне выбранай прафесіяй, асваенне сучасных тэхналогій.

Міхась КАРПЕЧАНКА.

Фота 

Последние новости

Год белорусской женщины

Женщины Белыничской земли, истории успеха

15 сентября 2026
Читать новость
Новости района

Белыничане пополнили ряды «Белой Руси» и БРСМ

15 сентября 2026
Читать новость
Год белорусской женщины

Белыничский район достойно представила Дарья Морозова на конкурсе автоледи

15 сентября 2026
Читать новость
Общество

Житель Белыничей Андрей Жидков нашёл своё призвание в озеленении

15 сентября 2026
Читать новость
Новости района

Сегодня в Белыничском районе проходит День охраны труда 

15 сентября 2026
Читать новость
Новости района

Сводка происшествий за неделю

15 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем