Темы

Магчыма будаўніцтва яшчэ адной АЭС

Магчыма будаўніцтва яшчэ адной АЭС

Расійская дзяржкарпарацыя «Расатам» абмяркоўвае з Беларуссю магчымае будаўніцтва яшчэ адной АЭС і даследчага рэактара. Аб гэтым заявіў генеральны дырэктар «Расатама» Аляксей Ліхачоў у відэазвароце да супрацоўнікаў прадпрыемстваў і арганізацый атамнай галіны, паведамляе БелТА.

«Зусім нядаўна, 3 лістапада, быў падключаны да энергасістэмы беларускі блок АЭС. Ён стаў першым блокам пакалення «тры плюс», які быў пабудаваны на еўрапейскім кантыненце, за межамі Расіі. Энергапуск беларускага блока стаў падзеяй нацыянальнага маштабу, гэта сумесная перамога расійскіх і беларускіх спецыялістаў, якая садзейнічае аб’яднанню людзей. Цяпер з кіраўніцтвам рэспублікі абмяркоўваем магчымае будаўніцтва яшчэ адной станцыі і даследчага рэактара», – сказаў Аляксей Ліхачоў.

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце «АЭС-2006» паблізу Астраўца Гродзенскай вобласці. Генеральным падрадчыкам выступае інжынірынгавы дывізіён дзяржкарпарацыі «Расатам». Першы энергаблок павінен быць уведзены ў эксплуатацыю ў першым квартале 2021 года, другі – у маі 2022-га.

Последние новости

Новости Беларуси

В Беларуси стартует национальный этап конкурса «Вместе против коррупции»

16 сентября 2026
Читать новость
Общество

Граждане Российской Федерации смогут проголосовать на выборах в Государственную Думу на участках в Беларуси

16 сентября 2026
Читать новость
РОВД информирует

Что нужно знать иностранцам, находящимся в Белыничском районе

16 сентября 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Общественно-политические тренды. Вторую часть масштабного социсследования презентовали в Минске

16 сентября 2026
Читать новость
Новости района

Работники Белыничского лесхоза отмечены наградами

16 сентября 2026
Читать новость
Новости района

Белыничане отвечают на вопрос: «Что для вас значит быть частью единого народа?»

16 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем