Темы

Поўным ходам ідзе падрыхтоўка да VІ Усебеларускага народнага сходу

Поўным ходам ідзе падрыхтоўка да VІ Усебеларускага народнага сходу

Поўным ходам ідзе падрыхтоўка да VІ Усебеларускага народнага сходу. Маштабны народны форум, які ўпершыню адбыўся ў Беларусі ў кастрычніку 1996 года, аб’ядноўвае людзей розных прафесій, узростаў, сацыяльных груп у абмеркаванні найбольш важных пытанняў жыцця грамадства і дзяржавы. Такі фармат разгляду ключавых задач і накірункаў развіцця краіны на перспектыву замацаваўся: у суверэннай гісторыі Усебеларускі народны сход праходзіў ужо пяць разоў (1996, 2001, 2006, 2010, 2016 гг.).

Мерапрыемства, як адзначаюць яго арганізатары, стала асаблівай формай народаўладдзя, дэмакратычным
інстытутам, які дазваляе грамадзянам Беларусі больш шырока рэалізоўваць права ўдзелу ў справах дзяржавы.
Святлана ПАТАПЧЫК, старшыня аб’яднання прафсаюзаў, якія ўваходзяць у ФПБ:

– Менавіта на гэтай пляцоўцы поўна рэалізуецца канстытуцыйнае права грамадзян нашай краіны ўдзельнічаць у
абмеркаванні дзяржаўнага і грамадскага жыцця. Гэта сапраўды важная падзея, якая вызначыць важнейшыя кірункі сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на бліжэйшыя пяць гадоў. Важна, што ў працы сходу прымаюць удзел і кіраўнікі, і звычайныя грамадзяне, моладзь, дэпутаты – увогуле, прадстаўнікі ўсіх слаёў насельніцтва.

Несумненна, асноўны акцэнт на сходзе будзе зроблены на стратэгіі развіцця краіны і розных варыянтах мадэрнізацыі эканомікі.

Гэты форум таксама з’яўляецца і добрай магчымасцю для прадстаўнікоў актыўнай часткі грамадства ўнесці свае канструктыўныя прапановы наконт паправак у Галоўны закон нашай краіны, а таксама шляхоў выхаду з палітычнага крызісу з улікам агульных інтарэсаў, бо сёння жыхароў Беларусі сапраўды аб’яднала жаданне захавання стабільнасці
і міру, узаемапаразумення ў грамадстве. Увогуле, я ўпэўнена, што пытанні, вынесеныя на разгляд сходу, абавязкова знойдуць свае шляхі вырашэння. У выніку будуць сфарміраваны канкрэтныя мэты і задачы на будучы перыяд, а іх выкананне паспрыяе паляпшэнню сацыяльна-эканамічнага ўзроўню Беларусі.

Последние новости

Новости Беларуси

Что покупают белорусы: какие новые авто и электромобили в лидерах за 8 месяцев

11 сентября 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Приглашаем к участию: III Международная выставка ЖКХ «НАШ ДОМ» в Минске

11 сентября 2026
Читать новость
Новости района

У белыничан есть возможность открыть своё дело с господдержкой

11 сентября 2026
Читать новость
Новости района

В ОАО «Новая Друть» уборка картофеля в самом разгаре

11 сентября 2026
Читать новость
Новости района

В Белыничском районе начался сезон сельскохозяйственных ярмарок

11 сентября 2026
Читать новость
Общество

Соболенко вышла в финал US Open 2026 года

11 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем