Темы

Каранавірус і бальнічны ліст

Каранавірус і бальнічны ліст

Афармленне лістоў непрацаздольнасці пры каранавіруснай інфекцыі мае свае асаблівасці. На найбольш часта ўзнікаючыя пытанні, звязаныя з выдачай бальнічных лістоў у сувязі з COVID-19, чытачам раёнкі адказала начальнік раённага аддзела Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Наталля ГЛІНСКАЯ.

Пытанне: работнік арганізацыі прадставіў для аплаты 2 лісткі непрацаздольнасці. Першы – на перыяд з 10 па 13 лістапада 2020 г. у сувязі з правядзеннем мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне распаўсюджвання
COVID­19 (выдадзены, як кантакту першага ўзроўню). Пры гэтым у радку «Асаблівыя адзнакі» лістка паказана «парушэнне самаізаляцыі». Другі лісток – на перыяд з 14 па 21 лістапада 2020 г. у сувязі з захворваннем на каранавірус. Як у гэтым выпадку павінна быць прызначана дапамога па часовай непрацаздольнасці?

Адказ: згодна з пунктам 16 Палажэння аб парадку забеспячэння дапамогай па часовай непрацаздольнасці, па цяжарнасці і родах ад 28.06.2013 № 569, дапамога па часовай непрацаздольнасці прызначаецца ў памеры 80 працэнтаў сярэднядзённага заробку за першыя 12 каляндарных дзён непрацаздольнасці, і ў памеры 100 працэнтаў сярэднядзённага заробку – за наступныя каляндарныя дні бесперапыннай часовай непрацаздольнасці. Часовая
непрацаздольнасць пры налічэнні дапамогі лічыцца бесперапыннай, калі перыяд вызвалення ад працы, згодна з лістком непрацаздольнасці, доўжыцца бесперапынна і ў названы перыяд не наступілі абставіны, якія ўплываюць
на памер дапамогі, або новы выпадак часовай непрацаздольнасці, названы ў пункце 2 Палажэння, альбо выпадак часовай непрацаздольнасці ў сувязі з захворваннем або траўмай, не звязанымі з прычынай інваліднасці, пасля ўстанаўлення інваліднасці.

Згодна з пунктам 4 Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 8 красавіка 2020 г. «Аб увядзенні абмежавальнага мерапрыемства» ў выпадку парушэння грамадзянінам патрабаванняў аб самаізаляцыі дапамога па часовай непрацаздольнасці прызначаецца ў памеры 50 працэнтаў ад дапамогі, вылічанай у адпаведнасці з заканадаўствам. Паколькі ў перыяд часовай непрацаздольнасці наступілі абставіны, якія ўплываюць на памер дапамогі, то яна будзе прызначацца па двух выпадках: дапамога па часовай непрацаздольнасці за перыяд з 10 па 13 лістапада 2020 г. будзе палічана ў памеры 40 працэнтаў сярэднядзённага заробку, а за перыяд з 14 па 21 лістапада 2020 г. – у поўным памеры – 80% сярэднядзённага заробку.

Пытанне: работніку выдадзены лісток непрацаздольнасці ў сувязі з правядзеннем мерапрыемстваў, накіраваных
на папярэджанне распаўсюджвання COVID­19, на
перыяд з 8 па 20 лістапада 2020 г. Работнік знаходзіцца ў працоўным адпачынку з 3 па 30 лістапада 2020 г. Ці прызначыцца яму дапамога па часовай непрацаздольнасці ў сувязі з правядзеннем супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў на перыяд працоўнага адпачынку?

Адказ: згодна з пунктам 6 Палажэння № 569, грамадзянам, якія працуюць па працоўных дагаворах, на падставе членства (удзелу) у юрыдычных асобах любых арганізацыйна­прававых форм, якія знаходзяцца ў працоўным адпачынку, дапамогі прызначаюцца ў выпадку наступлення ў іх падчас водпуску часовай непрацаздольнасці (акрамя выпадкаў догляду за хворым членам сям’і; дзіця ва ўзросце да 3 гадоў і дзіця­інваліда ва ўзросце да 18 гадоў у выпадку хваробы маці або іншай асобы, якая фактычна ажыццяўляе догляд за дзiця; дзіця­інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў у выпадку яго санаторна­курортнага лячэння, медыцынскай рэабілітацыі), водпуску па цяжарнасці і родах. Такім чынам, работнік мае права на дапамогу па часовай непрацаздольнасцi ў сувязі з правядзеннем санітарна­супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў на перыяд з 8 па 20 лістапада 2020 г., незалежна ад працоўнага адпачынку. Працоўны водпуск падаўжаецца (пераносіцца) у парадку, устаноўленым заканадаўствам.

Пытанне: як налічваюцца «бальнічныя» індывідуальным прадпрымальнікам?

Адказ: у адпаведнасці з п. 26 Палажэння № 569, індывідуальным прадпрымальнікам дапамогі па часовай непрацаздольнасці вылічваюцца з памеру сярэднядзённага даходу за каляндарны год, які папярэднічае году, у якім
узнікла права на дапамогу. Для вылічэння дапамогі прымаецца сума даходу, з якога выплачаны абавязковыя страхавыя ўзносы ў бюджэт фонду. Лісток непрацаздольнасці індывідуальны прадпрымальнік павінен прадаставіць у органы Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва па месцы рэгістрацыі.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па нумарах тэлефонаў: 72-979, 72-978.

Запісала Вольга НАБОКАВА.

 

Последние новости

Новости района

 В Белыничском районе проходит субботник

21 июня 2025
Читать новость
Новости района

На территории Мощаницкого сельсовета проходит выездной президиум Белыничского райсовета депутатов

20 июня 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничском районе состоялось открытие мурала на лесную тематику

20 июня 2025
Читать новость
Новости района

Штрафы за неухоженные объекты грозят водоканалу в Белыничах

20 июня 2025
Читать новость
Новости района

Сводка происшествий в Белыничском районе за неделю

20 июня 2025
Читать новость
Новости Беларуси

В Беларуси с 1 июля начнется прием заявлений на единовременную выплату для многодетных семей

20 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем