Темы

Абраны дэлегаты сходу

У зале раённага выканаўчага камітэта адбылася чарговая, XXXVI, сесія раённага Савета дэпутатаў 28 склікання. Сярод іншых пытанняў, вынесеных на парадак дня, было абранне дэлегатаў ад Бялыніцкага раёна на VI Усебеларускі народны сход, які запланаваны на 11-12 лютага 2021 года.

Як паведаміла, звяртаючыся да прысутных, начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Алена ЯРМОЛЕНКА, днём раней было праведзена сумеснае пасяджэнне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў і раённага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні Усебеларускага народнага сходу, на якім вывучаны ўсе кандыдатуры для вылучэння ў склад яго ўдзельнікаў і сфарміраваны асноўны і рэзервны спісы длявыбрання дэлегатаў сходу.

Адзінагалосна шляхам адкрытага галасавання прысутнымі дэпутатамі абраны дэлегатамі на Усебеларускі народны сход дэпутаты раённага і сельскіх Саветаў дэпутатаў: трактарыст-машыніст СВК «Калгас «Радзіма» Мікалай ДАРЭЧКІН, брыгадзір па жывёлаводстве СВК «Калгас «Радзіма» Людміла ДЗЕНІСОВІЧ, галоўны ўрач райЦГЭ Алена ДАМАРАЦКАЯ, сацыяльны работнік РЦСАН Наталля ПАДДУБСКАЯ, дырэктар ПМК-241 Уладзімір РАМАНЕНКА, старшыня райсавета дэпутатаў Андрэй САЛАНІНКА, пенсіянер Аляксандр ЮШКЕВІЧ.

Падрабязную справаздачу з сесіі раённага Савета дэпутатаў чытайце ў наступным нумары «Зарынад Друццю».

Нагадаем, 28 снежня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр ЛУКАШЭНКА на нарадзе па падрыхтоўцы
Усебеларускага народнага сходу паведаміў аб пачатку адбору дэлегатаў на «народнае веча» з аўторка, а таксама падпісаў адпаведны указ.

Вольга НАБОКАВА.

Последние новости

Новости района

В Белыничах приступил к работе студотряд «Патриот»

2 июня 2026
Читать новость
Новости Беларуси

В Беларуси ожидают перебои в работе банковских карточек

2 июня 2026
Читать новость
Новости Беларуси

В Беларуси актуализирован закон о товарных биржах

2 июня 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Александр Лукашенко подписал законы о ратификации международных документов в сферах миграции и правоохранительной деятельности 

2 июня 2026
Читать новость
Год белорусской женщины

Белыничанка Татьяна Смоляр — о своей любви к швейному делу

2 июня 2026
Читать новость
Новости района

Сводка происшествий в Белыничском районе за неделю

2 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем