Темы

Ёсць такая прафесія – выхоўваць дзяцей

Ёсць такая прафесія – выхоўваць дзяцей

Сям’я ў жыцці кожнага чалавека адыгрывае важную ролю. Мама і тата – гэта самыя блізкія і родныя людзі, якія вучаць нас усяму, клапоцяцца пра нас, і мы вучымся ў іх жыць.

На жаль, ёсць сем’і, дзе дарослыя на першае месца ставяць алкаголь, а ў выніку пакутуюць дзеці. Яны раптоўна пазбаўляюцца ўсяго: бацькоў, дома, любві, радасці, надзеі на будучыню, веры ў сябе… Гэта трагічна, але нават і з такога становішча знаходзіцца выхад. Ёсць людзі, якія гатовы прыняць і дапамагчы дзіця з іншай сям’і.

У сям’і Жанны і Сяргея ПЛУТАВЫХ з вёскі Навасёлкі Вішоўскага сельсавета выхоўваюцца чацвёра прыёмных дзяцей.

Жанна Віктараўна з прыёмным бацькоўствам сутыкнулася, калі ёй было ўсяго 25 гадоў. У яе здарылася трагедыя – загінуў муж, яна засталася адна з 5-гадовым дзіцём. Праз некаторы час сустрэла чалавека, з якім вырашылі стварыць сям’ю. Ён пасля смерці жонкі выхоўваў шаснаццацігадовую дачку і 6-гадовага сына.

– Не магу сказаць, што наша жыццё было бясхмарнае і беспраблемнае, але мы стараліся спраўляцца і знаходзіць рашэнні, – успамінае Жанна Плутава. – Было няпроста. У адзін міг стаць блізкімі людзям з розных сем’яў немагчыма. Але з часам сітуацыя стабілізавалася, і мы адчулі сябе адзіным цэлым.

Але ў жыцці наступіла новае выпрабаванне – Жанна Віктараўна страціла працу. Жывучы ў аддаленай вёсцы, новае працоўнае месца знайсці няпроста. Менавіта тады яна ўспомніла, як бачыла па тэлевізары відэафільмы, дзе людзі ствараюць прыёмныя сем’і, становяцца прафесійнымі выхавацелямі.

– Тое, пра што там распавядалася, мне падалося знаёмым, я была ўжо ў такой сітуацыі. Па думалася, прынялі дзяцей адзін раз, значыць, зможам і яшчэ. Прапанавала мужу, абмеркавалі і вырашылі паспрабаваць стаць прыёмнымі бацькамі, – распавядае Жанна Віктараўна.

У хуткім часе ў іх сям’і з’явіліся двое хлопчыкаў, якія адразу сталі называць прыёмных бацькоў мамай і татам, хоць тыя асабліва не настойвалі. Дзеці самі выбралі зручны варыянт. Але перыяд адаптацыі ў новай сям’і ўсё ж такі быў няпросты, бо дзецям не заўсёды хочацца быць прыкладнымі і спакойнымі.

– Цяпер у нашай сям’і выхоўваюцца Ілья, Мікіта, Данік і Насця, – распавядае пра сваіх выхаванцаў Жанна Плутава. – Мы стараемся разам вырашаць надзённыя праблемы і пераадольваць цяжкасці. Пры прыняцці сумеснага рашэння часам спрачаемся, калі не сыходзімся ў думках, але абавязкова вучу дзяцей улічваць меркаванне кожнага. Будні мінаюць за вучобай і паўсядзённымі абавязкамі па доме, дзе дзеці вучацца ўзаемадзейнічаць, сябраваць, дапамагаць, а калі трэба, то і адстойваць свой пункт гледжання. Але асаблівая радасць для маіх выхаванцаў – гэта, вядома, святы. Самае любімае – Новы год! Дзеці ўпрыгожваюць ёлку, дапамагаюць рыхтаваць святочную вячэру і накрываць на стол. Мы з мужам вечарам пад ёлку хаваем ім падарункі. Кожны год прыёмная сям’я Плутавых выязджае на свята провадаў зімы, якое праводзіцца ў цэнтры ў аграгарадку Вішоў. Дзецям вельмі падабаецца і само прадстаўленне, і яны актыўна ўдзельнічаюць у вясёлых мерапрыемствах, якія там ладзяцца. Дамашнія святы часта адзначаюць шашлыкамі. Усёй сям’ёй ідуць у лес, бяруць з сабой хлеб, сасіскі, распальваюць вогнішча, гуляюць у мяч.

– У нашай сям’і шануюць і Дзень Перамогі, – дадае Жанна Віктараўна. – Кожны год на 9 Мая мы ўсёй сям’ёй наведваем у лесе магілу настаўніцы, якую фашысты расстралялі разам з трыма дочкамі за сувязь з партызанамі. З дзецьмі даглядаем і магілу лётчыкаў, чый самалёт быў збіты непадалёк ад нашай вёскі ў час Вялікай Айчыннай вайны. Дзеці ведаюць гэтыя гісторыі, і я лічу, што памяць пра гэта важна захоўваць. З гэтай жа мэтай мы наведвалі і мемарыяльны комплекс «Стэфанова», і краязнаўчы музей СВК «Калгас «Радзіма». 

У мінулым годзе мае выхаванцы Мікіта і Ілья на конкурснай аснове пабывалі ў г. Мінску ў лагеры
«Лідар», дзе спасцігалі азы праграмавання, вэб-маркетынгу і вэб-дызайну. Хлопчыкі вярнуліся дадому шчаслівыя, поўныя пазітыўных уражанняў.

Жанна і Сяргей Плутавы ганарацца сваімі дзецьмі. Яны падтрымліваюць іх імкненне вучыцца, актыўна займацца спортам. Дзякуючы прыёмным бацькам дзецям удаецца перамагаць не толькі на спаборніцтвах, але і на жыццёвым шляху, пераадольваючы часам сур’ёзныя маральныя выпрабаванні.

– Калі фармальна дзіця выходзіць з сям’і, то думаеш, можа быць, усё, хопіць? Але… які ж дом без дзіцячых галасоў? – усміхаецца прыёмная маці.

Так, дзеці вырастаюць, пачынаюць жыць сваім жыццём – гэта нармальна. І калі яны, жывучы самастойна, хочуць мець зносіны з бацькамі, то ў гэтым вялікая заслуга іх таты і мамы.

Жанна Віктараўна і Сяргей Мікалаевіч прынялі ў сваю сям’ю 9 дзяцей, пяцёра з іх адправіліся ў самастойнае плаванне па жыццёвым моры. Але сувязь з прыёмнымі бацькамі яны падтрымліваюць: прыязджаюць у госці, тэлефануюць, віншуюць са святамі, звяртаюцца за парадай.

Ала ГАРЭЛІК,
педагог-псіхолаг СПЦ.

Последние новости

Новости района

В Белыничах торжественно отметили День народного единства

17 сентября 2026
Читать новость
Новости района

В школах Белыничского района прошёл единый урок, посвящённый Дню Народного единства

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Белыничский валеолог: «Как сохранить здоровье и не превратить витаминный обед в опасность»

17 сентября 2026
Читать новость
Новости района

Сводка происшествий в Белыничском районе за неделю

17 сентября 2026
Читать новость
Новости района

С начала 2026 года прокуратура Белыничского района возбудила 28 уголовных дел по фактам домашнего насилия

17 сентября 2026
Читать новость
Новости района

Подросток из Белыничей получил тяжелую травму катаясь на питбайке

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем