Темы

Задачы першачарговай важнасці

Задачы першачарговай важнасці

У мінулы чацвер у рамках Адзінага дня інфармавання насельніцтва з калектывам Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый сустрэлася намеснік старшыні райвыканкама, дэлегат VI Усебеларускага народнага сходу Ірына ФУРСАВА.

На сустрэчы гаворка шла аб галоўнай грамадска­палітычнай падзеі пяцігодкі – VI Усебеларускім народным сходзе. Ірына Уладзіміраўна падзялілася ўражаннямі ад удзелу ў прамінулым народным форуме, адзначыўшы яго сёлетнія асаблівасці, у тым ліку факт наяўнасці як унутры нашай краіны, так і за яе межамі сіл, якія ставілі сваімі мэтамі перашкодзіць правядзенню сходу, але, нягледзячы ні на што, ён адбыўся.

Не абмінула выступоўца і сітуацыю, якая склалася ў нашай краіне цягам апошніх месяцаў.

– Давайце пачнём з вызначэння паняцця Дзяржава. Яно мяркуе ў тым ліку і падпарадкаванне яе законам: добрым ці дрэнным, – сказала Ірына Фурсава. – Калі нашы законы дрэнныя – давайце змяняць іх. Але законным шляхам, не на вуліцах з крыкамі і ладзячы беспарадкі.

Разважала дэлегат і аб важнасці захавання цэласнасці краіны.

– Мы заўсёды ганарыліся тым, што ў нашай Беларусі ў любы час сутак можна спакойна хадзіць па вуліцах. Бачачы перад вачыма нядаўнія прыклады, мы павінны зрабіць вывад і не паўтарыць памылак іншых дзяржаў. Узгадайце, яшчэ некалькі гадоў таму мы спачувалі і прымалі ў сябе жыхароў суседняй Украіны, якія ўцякалі ад вайны. Дык да чаго частка нашых суграмадзян імкнецца сёння? Няўжо да таго, каб праз нейкі час і беларусы таксама пачалі шукаць прытулак? Няўжо нашы суайчыннікі не задумваюцца, да чаго нас прывядуць патрабаванні апазіцыйных структур? Куды мы прыйдзем у выпадку прапаноўваемай імі павальнай прыватызацыі, неадкладнай ліквідацыі слабых прадпрыемстваў, распродажу земляў сельскагаспадарчага прызначэння, выхаду з Саюзнай дзяржавы, ЕАЭС, у інфармацыйнай сферы – пры поўнай забароне расійскіх СМІ. Ці станем мы жыць лепш, калі ўсё гэта спраўдзіцца?

– Праблемы ў нашай краіне сапраўды існуюць, – адзначыла Ірына Уладзіміраўна. – Недасканаласці і недапрацоўкі ёсць і ў заканадаўстве, і ў рабоце органаў улады. Аднак разам з тым нельга адмаўляць і ўсё тое, што зроблена за апошнія гады ў нашай дзяржаве, – сказала, падводзячы вынік, Ірына Фурсава. – А яшчэ давайце сумленна адкажам на пытанне: ці поўнасцю мы, знаходзячыся на сваім працоўным месцы, аддаёмся сваёй справе, ці ўсё мы самі робім для таго, каб нешта змяніць для сябе і для краіны ў лепшы бок? Напэўна, менавіта з гэтага і трэба пачаць – з сябе.

Аператыўную абстаноўку па пажарах прысутным давёў начальнік РАНС Віталь ВОРАНАЎ. Ён адзначыў факт рэзкага павелічэння колькасці пажараў з пачатку года як у раёне (2 пажары, 2 загінулых), так і ў цэлым па Магілёўшчыне. Віталь Валянцінавіч заклікаў, звяртаючыся асабліва да гаспадароў прыватных дамоў, не адносіцца абыякава да правіл пажарнай бяспекі, у тым ліку да ўстаноўкі аўтаматычных пажарных апавяшчальнікаў. Варта адзначыць, што ў мінулым годзе апавяшчальнікі выратавалі ад гібелі 5 жыццяў у нашым раёне, у вобласці – 31, у тым ліку 16 дзяцей.

Інспектар АДАІ РАУС Віктар САРОКА распавёў аб статыстыцы ДТЗ на дарогах раёна. Так, летась было зарэгістравана 9 здарэнняў, у якіх пацярпелі людзі, у тым ліку 5 чалавек атрымалі траўмы, загінулі 6 вадзіцеляў. Прычым палова кіроўцаў знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення. Яшчэ адна актуальная праблема на дарогах – сутыкненне з дзікай жывёлай (летась у раёне зафіксавана 55 выпадкаў). Віктар Сарока таксама нагадаў аб неабходнасці выкарыстання святлоадбівальных элементаў і ўвогуле строга выконваць правілы дарожнага руху.
***
У гэты ж дзень з калектывам ЦРБ сустрэлася дэлегат VI Усебеларускага народнага сходу, галоўны ўрач райЦГЭ Алена ДАМАРАЦКАЯ. Дзелячыся з калегамі незабыўнымі ўражаннямі ад мерапрыемства, Алена Ігараўна адзначыла, што значная ўвага на сходзе была нададзена ў тым ліку сістэме аховы здароўя. У ёй у бліжэйшай пяцігодцы ўсе намаганні будуць сканцэнтраваны на ахове здароўя насельніцтва, павышэння даступнасці і якасці медыцынскай дапамогі. Працягнецца будаўніцтва і рэканструкцыя аб’ектаў першай медыцынскай дапамогі, будзе ўзмацняцца інстытут традыцыйнай сям’і, падтрымка мнагадзетных сем’яў, ахова мацярынства і дзяцінства. Алена Ігараўна таксама адзначыла высокі арганізацыйны ўзровень форуму, добразычлівую спрыяльную атмасферу, якая панавала ў Палацы Рэспублікі на працягу двух дзён, а таксама папрасіла тых, хто яшчэ не слухаў выступленне Прэзідэнта – абавязкова гэта зрабіць.

Вольга НАБОКАВА.

Фота аўтара.

Последние новости

Новости района

В Дручанах прошел праздник деревни

18 июля 2026
Читать новость
Новости района

Легенда отечественного футбола Виталий Кутузов посетил Белыничи

18 июля 2026
Читать новость
Новости района

В Белыничах продолжается чествование многодетных семей в рамках проекта «Трэці – Бацькаў»

17 июля 2026
Читать новость
Новости области

В Белыничском СПК «Колхоз «Родина» дан старт уборочной кампании

17 июля 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Мороженое бойцам студотрядов от Белыничского жилкомхоза становится доброй традицией

17 июля 2026
Читать новость
Общество

Ребята из вишовской «Задоринки» на фестивале в Зубренке

17 июля 2026
Читать новость