Темы

На службе законнасці, справядлівасці і парадку

На службе законнасці, справядлівасці і парадку

4 сакавіка сваё прафесійнае свята адзначаюць супрацоўнікі праваахоўных органаў.

На людзей у пагонах ускладзена пачэсная адказнасць – забяспечваць спакой і парадак, дапамагаць грамадзянам у складаных жыццёвых сітуацыях. Менавіта таму тэлефон экстранага выкліку міліцыі – 102 – ведаюць нават малышы ў дзіцячым садзіку.

– У аператыўна-дзяжурнай службе РАУС ідзе кругласутачны прыём і маніторынг паведамленняў, што паступаюць на нумар 102, – інфармуе аб аспектах сваёй службы старшы інспектар-дзяжурны АДС Андрэй ПАЦЮПІН. Разам з ім на змене знаходзяцца памочнік дзяжурнага Аляксандр ШУПІКАЎ і міліцыянер-вадзіцель Сяргей ДУДКІН. Менавіта на аператыўна-дзяжурнай службе завязана ўся дзейнасць міліцыі.

– Кожнае паведамленне, якое паступае да нас, фіксуецца і аналізуецца, – працягвае Андрэй Пацюпін. – За кароткі час размовы па тэлефоне ў дзяжурнага выпрацоўваецца пошук рашэння: адправіць на месца здарэння міліцэйскі нарад ці перанакіраваць чалавека з яго пытаннем на іншы адрас. У адзін з дней лютага, калі была мяцеліца, патэлефанавала жанчына. Яна ўпала на адной з вуліц райцэнтра і не магла падняцца. Супрацоўнікі міліцыі дапамаглі ёй, даставілі дадому. Калі б жанчыне адмовілі, невядома, як абярнулася б справа: у непагадзь не так многа людзей ходзяць па вуліцах, і не кожны змог бы аказаць ёй дапамогу.

Адным з самых складаных аспектаў працы дзяжурных інспектараў з’яўляюцца скаргі на сямейных скандалістаў. Невялікая, здавалася б, шэраговая сварка суджэнцаў, калі яшчэ хтосьці з іх находзіцца пад «мухай», можа абярнуцца рэальнай пагрозай здароўю і жыццю.

Даводзіцца выязджаць нават тады, калі сямейны канфлікт заціх, бо тэлефанаванне было, і працэс ужо распачаўся.

Таксама, лічыць дзяжурны, не варта выклікаць міліцыянераў на нязначныя ДТЗ. Калі пашкоджанні аўтамабіляў невялікія, можна скласці еўрапратакол і забыць аб праблеме. Выезд экіпажа павінен быць абумоўлены сур’ёзным здарэннем, калі людзі сапраўды маюць патрэбу ў дапамозе.

Маладосць – не перашкода
Самы малады па ўзросце ў РАУС – калектыў супрацоўнікаў аддзялення крымінальнага вышуку. Старшы оперупаўнаважаны і адзіная жанчына ў калектыве – Вікторыя САФАРАВА – працуе з 2013 года, стаж старшага оперупаўнаважанага АКВ Мікалая СЦЯПАНАВА – 5 гадоў, у мінулым снежні на пасаду оперупаўнаважанага перавёўся Арцём БАДУЛІН. Але маладосць супрацоўнікаў зусім не перашкода для іх агульнай працы.

– Быць «сышчыкам» – даволі цяжкая задача і вельмі адказная. Мы займаемся раскрыццём злачынстваў, пошукам зніклых людзей, прафілактычнай работай з тымі, хто ўжо пераступіў рысу закона, з насельніцтвам, – распавядае Мікалай Сцяпанаў. – Спецыфіка службы крымінальнага вышуку такая, што кожнаеўдала раскрытае злачынства надае неабходны вопыт. Многаму навучылі і нашы папярэднікі. Так, часта даводзіцца затрачваць на працу ўласны час, шмат работы з дакументамі,але ўся гэта будзённая мітусня нівеліруеццаважнасцю вынікаў нашай дзейнасці.

– У нас вельмі дружны, паяднаны агульнымі ідэямі і думкамі калектыў, – гаворыць Вікторыя Сафарава. – Калегі, вядома, прыязна адносяцца да таго, што я жанчына, але ёсць некаторыя ўчасткі работы, якія давяраюць толькі мне. Улічваючы спецыфіку маёй працы, – пошук і кантактаванне з вялікай колькасцю людзей – я навучылася хутка прымаць рашэнні, дзейнічаць зладжана і пакідаць эмоцыі па-за службай.

Для таго, каб паспяхова працягваць службу ў аддзяленні крымінальнага вышуку, Арцём Бадулін два гады працаваў участковым інспектарам. Набіраўся вопыту, жартуе міліцыянер . Пасля заканчэння Магілёўскага інстытута МУС ён прыйшоў на службу ў РАУС старшым оперупаўнаважаным групы наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі.

– Мая частка працы – расследаванне крадзяжоў, – распавядае Арцём Бадулін. – Тое, што я працаваў участковым, вельмі дапамагае. Я вывучыў людзей, асабліва той кантынгент, што стаіць наўліку ў міліцыі. Калі ўзнікае якое-небудзь складанае пытанне, кансультуюся ў былога нашага супрацоўніка Андрэя ГАРБУЗАВА. Ён заўсёды дапаможа парадай.

Прафесійная дзейнасць Арцёма Бадуліна цесна звязана з сямейным жыццём. Тут ён знайшоў сваю другую палавінку – жонку Юлію, якая працавала старшым інспектарам групы інфармацыйнага забеспячэння. А яшчэ сакавік адметны тым, што менавіта ў гэтым месяцы два гады таму жонка падарыла яму двух сыночкаў-блізнят.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.
Фота аўтара.

 

Последние новости

Общество

Беларусь и Кыргызстан усиливают сотрудничество в борьбе с киберпреступностью

24 апреля 2026
Читать новость
Экономика

В Беларуси с 1 мая вырастут размеры государственных пособий семьям, воспитывающим детей

24 апреля 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Могилевская область в числе лучших по итогам пятилетки

24 апреля 2026
Читать новость
Президент

Александр Лукашенко посещает Гомельскую область

24 апреля 2026
Читать новость
Новости района

Вишовская «Елена Воробей»: история уникальной женщины-механизатора

24 апреля 2026
Читать новость
Новости Беларуси

С 1 мая в Беларуси повышаются размеры бюджета прожиточного минимума

24 апреля 2026
Читать новость