Темы

Аб народных традыцыях проста, даступна і цікава

У Вішоўскім СЦКіВЧ у рамках рэалізацыі абласнога творчага праекта «#Мая_Зямля_Прыдняпроўе» адбыўся шэраг тэматычных мерапрыемстваў для дашкольнікаў і вучняў Вішоўскай СШ.

Захаванне нашай гісторыка-культурнай спадчыны, веданне мінулага, прывіццё любові да сваіх каранёў, сваёй Бацькаўшчыны – адны з галоўных задач, якія дапамагаюць падрастаючаму пакаленню сфарміравацца як гарманічным і цэласным асобам, любіць сваіх родных, сяброў, сваю малую радзіму і краіну.

З гэтай мэтай працаўнікі Вішоўскага СЦКіВЧ правялі для дзяцей сярэдняга школьнага ўзросту квэст па гадавым цыкле народных свят ад Каляд да Пакроваў. Дзеці гулялі ў тэматычныя гульні, характэрныя для таго ці іншага свята, частаваліся абрадавымі стравамі. З асаблівай цікавасцю яны знаёміліся з прадметамі народнага побыту і нават самі спрабавалі змалоць муку ў жорнах.

Самыя маленькія жыхары Вішоўскага краю – дашкольнікі – змаглі паўдзельнічаць у цікавай сустрэчы з майстрам па пляценні з папяровай лазы Людмілай КАРАЛЁВАЙ. Людміла Рыгораўна распавяла маленькім хлопчыкам і дзяўчынкам аб пляценні з лазы, у тым ліку і з паперы, а таксама разгарнула ў дзіцячым садзіку невялікую выставу сваіх работ.

А вось вучні пачатковых класаў не толькі пазнаёміліся з вырабамі майстрыхі, а яшчэ і паспрабавалі самі сплесці з папяровай лазы невялікія падзелкі – сонейкі, сімвалы надыходзячай вясны.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара і з архіва Вішоўскага СЦКіВЧ. 

Последние новости

Новости Беларуси

Что покупают белорусы: какие новые авто и электромобили в лидерах за 8 месяцев

11 сентября 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Приглашаем к участию: III Международная выставка ЖКХ «НАШ ДОМ» в Минске

11 сентября 2026
Читать новость
Новости района

У белыничан есть возможность открыть своё дело с господдержкой

11 сентября 2026
Читать новость
Новости района

В ОАО «Новая Друть» уборка картофеля в самом разгаре

11 сентября 2026
Читать новость
Новости района

В Белыничском районе начался сезон сельскохозяйственных ярмарок

11 сентября 2026
Читать новость
Общество

Соболенко вышла в финал US Open 2026 года

11 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем