Темы

Каля 14 тыс. тон бярозавага соку плануюць сабраць лясгасы Беларусі

Каля 14 тыс. тон бярозавага соку плануюць сабраць лясгасы Беларусі ў гэтым сезоне. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.

«Лясгасы рыхтуюцца да масавай нарыхтоўцы і рэалізацыі бярозавага соку. У гэтым годзе сезон пачаўся пазней звычайнага з-за нестабільных кліматычных умоў, — сказалі ў прэс-службе. — Нарыхтоўку ўжо пачалі асобныя лясгасы Брэсцкай і Гродзенскай абласцей. Лесагаспадарчыя ўстановы атрымалі больш за 340 тон карыснага напою. Пры гэтым практычна ўсе аб’ёмы пакуль прыпадаюць на Брэсцкую вобласць — тут сабрана 337 тон соку. Усяго лясгасы Беларусі плануюць сабраць каля 14 тыс. т бярозавага соку».

Увесь сабраны ўраджай практычна адразу рэалізуецца спажыўцам. У асноўным прадукт сыходзіць на перапрацоўчыя прадпрыемствы. Каля 30 тон бярозавага соку набыло насельніцтва ў лясгасаў.

У грамадзян ёсць магчымасць самастойна нарыхтаваць карысны напой. Для гэтага неабходна звярнуцца ў бліжэйшае лясніцтва або лясгас, пасля чаго спецыялісты пакажуць даступныя для нарыхтоўкі месца, растлумачаць тэхналогію збору і прасочаць за правільным завяршэннем працэсу.

«Важна разумець, што не ўсе дрэвы прыдатныя для збору сакавітага ўраджаю. Таму самазагатоўкай варта займацца выключна на ўчастках, вызначаных лясгасамі. У адваротным выпадку парушальнікаў будзе чакаць штраф», — падкрэслілі ў Міністэрстве.

У ведамстве звяртаюць увагу, што, нягледзячы на непрацяглы сезон, лесагаспадарчыя ўстановы гатовы цалкам забяспечыць патрэбнасці і насельніцтва, і прадпрыемстваў. Пры гэтым кошт напою ў нарыхтаваным выглядзе будзе ніжэй, чым выдаткі, якія грамадзяне панясуць пры самазагатоўцы.

Інфармацыю аб цэнах можна знайсці на сайтах лесагаспадарчых устаноў.

Падрыхтавана па матэрыялах сайта БелТА.

 

Последние новости

Новости района

Праздник детям из Белыничского интерната подарили байкеры Могилёвщины и ГАИ

19 сентября 2026
Читать новость
Новости района

Белыничский лесхоз торжественно отметил День работников леса

18 сентября 2026
Читать новость
Президент

Куда уходят наши кровные рубли?

18 сентября 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Осенью в Беларуси откроют набор на заочное обучение в аграрных колледжах и вузах

18 сентября 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Как Белорусам бесплатно получить новую профессию и гарантированное рабочее место

18 сентября 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Синоптики рассказали, какая погода ждет Беларусь

18 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем