Темы

Кароткі курс спартыўнага жыцця

Кароткі курс спартыўнага жыцця

Дужыя хлопцы ў добрай фізічнай форме, якія не баяцца адказнасці і ўпарта ідуць да пастаўленых мэтаў– менавіта так можна апісаць сапраўдных абаронцаў правапарадку, прафесіяналаў сваёй справы.

Адзін з іх –начальнік ААПП РАУС Аляксандр КРОЛ. Пасля атрымання адукацыі ў Магілёўскім інстытуце МУС Аляксандр Міхайлавіч актыўна вядзе прафілактычную працу з жыхарамі раёна. А ў вольны ад працы час наш герой займаецца спортам у ФАКу «Друць».

– Урокі фізкультуры я вельмі любіў яшчэ са школьнай лавы, – успамінае Аляксандр Міхайлавіч. – Ды і ў вольны час спорце надаваў шмат увагі. Асабліва ўспамінаюцца зімы, калі з старэйшымі сябрамі каталіся на лыжах.

Аляксандр Крол ніколі не паліў, да алкаголю абыякавы. Кожныя выхадныя спяшаецца на трэніроўкі ў ФАК.

– Правільна кажуць, што ў здаровым целе – здаровы дух, – распавёў Аляксандр Міхайлавіч. – Без фізічнай нагрузкі адчуваю сябе нядобра, находзіць нейкая апатыя. А пасля трэніроўкі энергія б’е ключом, зарад пазітыву на цэлы дзень.

– Мы праводзім комплексныя трэніроўкі функцыянальнага тыпу, накіраваныя на поўнае фізічнае развіццё, – расказаў трэнер і дырэктар ФАКу «Друць» Арцём ПЛЕСКАНЁЎ. – Падчас такога трэнінга спалучаюцца сілавыя трэніроўкі з элементамі адзінаборстваў, як з ужываннем спартыўнага абсталявання, так і без яго. Такія заняткі карысныя і для дзяцей, і для дарослых.

7 красавіка адзначаецца Сусветны дзень здароўя. Займайцеся спортам, дамагайцеся поспеху, матывуйце сябе і блізкіх, паказвайце прыклад і заўсёды усміхайцеся!

Аліна ЦЫГАНІЙ.

Последние новости

Новости района

Славянский праздник “Иван Купала” отметили в Белыничах

6 июля 2025
Читать новость
Новости района

Концерт в честь Дня Независимости проходит в Белыничах

3 июля 2025
Читать новость
Новости района

Фотофакт. Яркие моменты Дня Независимости в Белыничах

3 июля 2025
Читать новость
Новости района

Белыничане отмечают День Независимости Республики Беларусь

3 июля 2025
Читать новость
Новости района

Техтинская средняя школа присоединилась к проекту «Сеть Школ мира в Республике Беларусь»

2 июля 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничском районе приступил к работе студенческий отряд БРСМ

2 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем